Вы тут

У Пхёнчхане ўрачыста адкрыліся Алімпійскія гульні


Пры аншлагу на Алімпійскім стадыёне ў Пхёнчхане, які змяшчае 35 тыс. гледачоў, завяршылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXIII зімовай Алімпіяды.


Парад каманд па традыцыі адкрылі спартсмены Грэцыі. Сцяганосцам беларускай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцця Гульняў стала алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 фрыстайлістка Ала Цупер. Для яе гэта ўжо шостая Алімпіяда ў кар'еры. Самым дасведчаным у складзе беларускай зборнай з'яўляецца лыжнік Сяргей Далідовіч, які ў сёмы раз прымае старт на Алімпійскіх гульнях. У складзе беларускай каманды ў Пхёнчхане выступяць 32 атлеты, якія будуць спаборнічаць за медалі ў 6 відах спорту.

Парад каманд завершыў сумесны марш спартсменаў Рэспублікі Карэя і КНДР.

Выхад беларускай зборнай

 

Усяго на зімовай Алімпіядзе 2018 чакаецца ўдзел больш як 2,5 тыс. спартсменаў з 92 краін. Яны разыграюць 102 камплекты ўзнагарод. Першыя чэмпіёны і прызёры цяперашніх Гульняў вызначацца ў суботу, 10 лютага.

Фота NBC Olympics, Olympic Channel, БЕЛТА, ТАСС, REUTERS

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.