Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Ясь і Яніна»

«Беларусь 3», 12 лютага

У цэнтры старой музычнай камедыі — лётчык Ясь, які праводзіць сваю каханую Яніну ў вёску, дзе дзяўчына збіраецца навучаць верхавой яздзе. А яшчэ тут працуюць таленавітыя будатрадаўцы, якія ў вольны час даюць канцэрты ў Доме культуры. Хлопец засылае сватоў, але Яніна адмаўляе ім, бо мяркуе, што Ясь заляцаецца яшчэ да адной мясцовай дзяўчыны. Пакрыўджаны юнак з'язджае ў горад, а дзяўчына, даведаўшыся, што адбылася памылка, кідаецца наўздагон на баркасе разам са сваім баявым дзедам-мараком...

Але хараство фільма не столькі ў сюжэце, колькі ў акцёрах: Уладзімір Мулявін, Анатоль Кашапараў, Леанід Тышко, Леанід Барткевіч і Уладзіслаў Місевіч. Менавіта ў гэтай карціне «Песняры» ўпершыню выканалі песні «Ты мая надзея», «Нашы любімыя», «Развітальная» і «Касіў Ясь канюшыну» ў знакамітай сёння аранжыроўцы. А самыя пільныя гледачы ўбачаць у камедыі танцы юнага Барыса Маісеева.


«Ганна-дэтэктыў»

«Беларусь 2», з 13 лютага

У 1888 годзе вопытны сышчык з Пецярбурга Якаў Штольман прыязджае для выкрыцця серыйнага злачынцы ў невялікі правінцыйны гарадок Затонск. Падчас расследавання следчы знаёміцца з мясцовай дзівачкай Ганнай Міронавай, якая вылучаецца вострым розумам і назіральнасцю, смела карыстаецца замежнай цікавінкай — веласіпедам — і носіць штаны; а галоўнае яе захапленне — спірытызм.

Талент Ганны бачыць тое, чаго не заўважаюць іншыя, падаецца Штольману карысным для справы, і далейшую гонку за таямнічым душагубам, а таксама шэраг іншых расследаванняў героі вядуць разам... І так на працягу ажно 56 серый.


«Сэрца без замка»

«Беларусь 1», 17 лютага

Марыша — узор вернасці і сціпласці — аднойчы пазнаёмілася з музыкам Веніямінам, які пакутаваў з-за кахання без адказу, і так кінулася дапамагаць яму гаіць душэўныя раны, што сама не заўважыла, як аказалася ў грамадзянскім шлюбе, нарадзіла сына і трапіла ў дом каханага ў статусе ці то жонкі, ці то прыслужніцы.

Але праз нейкі час былая пасія мужа вярнулася з-за мяжы, узнавіла ранейшыя стасункі, і цяпер Веніямін збіраецца забраць сына і з'ехаць да яе за мяжу. Гераіня выпраўляецца за горад, каб узяць паўзу і вырашыць, як быць далей, — і нечакана менавіта ў гэты час сустракае чалавека, шчыра гатовага дапамагчы ёй справіцца з усімі цяжкасцямі...

Загаловак у газеце: Сіла пачуццяў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.

Грамадства

Як дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця ўпершыню ствараюць модную калекцыю

Як дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця ўпершыню ствараюць модную калекцыю

У лістападзе ў Мінску пройдзе Беларускі тыдзень моды.