19 Жнівень, нядзеля

Вы тут

У Алтаі робяць лыжы са шкур


У Паўночна-Заходнім Кітаі захоўваюць старажытнае рамяство.


Акруга Алтай Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (Паўночна-Заходні Кітай) на тысячы кіламетраў пакрытая снегам і лёдам, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

30-градусны мароз і бязмежныя снежныя прасторы вабяць аматараў лыж. Увагу прыцягвае група маладых манголаў і казахаў, апранутых у традыцыйную вопратку, якія трымаюць у руках драўляныя палкі і едуць на лыжах са шкур. Акругу Алтай называюць "радзімай лыж". Людзі на лыжах намаляваныя на выяўленых тут наскальных малюнках узростам каля 12 тыс гадоў. 

Лыжы са шкур жывёл, якія выкарыстоўваюцца мясцовымі жыхарамі, лічацца адной з самых старажытных іх разнавіднасцяў. Шмат стагоддзяў таму гэта быў галоўны транспартны сродак мясцовых паляўнічых і жывёлаводаў. Аснову лыж выраблялі з хваёвай драўніны і звонку абгортвалі камусом - шкурай з конскай галёнкі. Пры яздзе выкарыстоўвалі толькі адну драўляную палку. 

Цяпер на зімовых пашах у аддаленых гарах лыжы са шкур жывёл па-ранейшаму застаюцца неад'емным элементам экіпіроўкі жывёлаводаў. Кожную зіму ў акрузе Алтай арганізуецца больш за 10 спецыяльных спаборніцтваў, у тым ліку і спаборніцтвы на лыжах са шкур.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.