Вы тут

Хадзем у кіно!


1 лютага на шырокі экран выходзіць беларуская рамантычная камедыя “У асабістую прастору ўваход забаронены”.

Сюжэт карнціны незацейлівы: малады праграміст, выгадаваны строгай мамай, прызвычаіўся ва ўсім быць “выдатнікам”. Адзіная, зусім неістотная, памылка ў працы – трагедыя для яго, якая парушае звыклы лад жыцця. Але насамрэч з гэтага і пачынаецца сапраўднае жыццё героя: яно напаўняецца новымі людзімі, нязведанымі сцежкамі і нечаканымі эмоцыямі.

Прыемна, што ў кадры “засвяціліся” вядомыя кожнаму беларусу краявіды лясоў і палёў, а галоўныя ролі выканалі акцёры-пачаткоўцы - Эрык Абрамовіч і Любоў Клок.

Рэжысёр, сцэнарыст і прадюсар фільма Аляксандра Бутар вядомая гледачу па карцінах “Салодкае Веры”, “Белыя Росы. Працяг”, а таксама па тэлевізійных праектах “Паўлінка-new”, “Батлейка” і інш. Але новы праект зусім не падобны да тых, што Аляксандра рабіла раней. Фільм быў зняты ўсяго за дзесяць дзён і, што важна, без дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Плануецца, што, акрамя Беларусі, ён выйдзе ў пракат у Польшчы, Чэхіі, Германіі і Літве.

Алеся Грыбок, актрыса:

Такія фільмы трэба глядзець і паказваць, яны нам дадуць новае пакаленне – людзей, якія будуць умець любіць. Вось скардзяцца ўсе на жорсткасць і агрэсію ў кіно. Дык і ідзіце і глядзіце, як трэба люіць, як ратаваць адно аднаго. А пасля трымацца і падтрымліваць тых, каго выратавалі. Таму што ўсё трымаецца на любві, узаемапаразуменні, сяброўстве.

Дзе можна ўбачыць карціну:

Брэст, Мінск, Гродна, Гомель і Гомельская вобласць.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Але на другасным рынку «хапун» на нерухомасць хутка скончыцца, лічаць эксперты.

Грамадства

Што прыводзіць да траўмаў на вытворчасці?

Што прыводзіць да траўмаў на вытворчасці?

Летась на вытворчасці адбылося амаль 1400 няшчасных выпадкаў. Многа гэта ці мала? 

Палітыка

Прэзідэнт узяў удзел у форуме экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог»

Прэзідэнт узяў удзел у форуме экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог»

Сёлета ён атрымаў назву «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх».