25 Май, пятніца

Вы тут

Бізнесмена Авяр'янава затрымалі ў Берліне


Бізнесмена Юрыя Авяр'янава затрымалі ў Германіі. Інфармацыю пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў.


Фота: tut.by

"12 кастрычніка быў падрыхтаваны пакет дакументаў на выдачу, накіраваны германскім бокам.18 студзеня адбылося затрыманне. 21 студзеня асоба была ўзята пад варту на падставе рашэння аднаго з раённых судоў горада Берліна з мэтай выдачы", - сказаў Дзмітрый Брылёў.

Увосень Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да Юрыя Авяр'янава, а таксама шэрагу кіраўнікоў камерцыйных структур у сувязі з ухіленнем ад выплаты падаткаў суб'ектамі гаспадарання. Неўзабаве сілавікі затрымалі шэсць топ-менеджараў Аверьянова. Сам бізнэсмен быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

Каля двух гадоў таму ў Юрыя Авяр'янава разгарэлася "вайна" з крэдыторамі за свае актывы. Банкі і падрадчыкі прасілі пагасіць даўгі, якія ўтварыліся з-за рэалізацыі інвестпраектаў.

БЕЛТА, TUT.by

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Новабудоўлі: бюджэтных прапаноў амаль не засталося

Але на другасным рынку «хапун» на нерухомасць хутка скончыцца, лічаць эксперты.

Грамадства

Што прыводзіць да траўмаў на вытворчасці?

Што прыводзіць да траўмаў на вытворчасці?

Летась на вытворчасці адбылося амаль 1400 няшчасных выпадкаў. Многа гэта ці мала? 

Палітыка

Прэзідэнт узяў удзел у форуме экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог»

Прэзідэнт узяў удзел у форуме экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог»

Сёлета ён атрымаў назву «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх».