23 студзеня, аўторак

Вы тут

Дэкларацыя саміту "Усходняга партнёрства" адпавядае чаканням Беларусі


Падагульняючая дэкларацыя саміту "Усходняга партнёрства" адпавядае чаканням Беларусі, накіравана ў будучае і не змяшчае канфрантацыйнай рыторыкі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках саміту.


"Саміт сапраўды адбыўся, і я лічу, што гэта быў адзін з самых паспяховых самітаў. Таму што ўпершыню за апошнія гады была прынята без асаблівых спрэчак заключная дэкларацыя саміту. Дэкларацыя, як мы ў свой час і прапаноўвалі партнёрам, адпавядае нашым чаканням, яна накіравана ў цэлым у будучае. У тым плане, што яна не змяшчае канфрантацыйнай рыторыкі, не накіравана супраць трэціх дзяржаў, якія таксама пільна глядзяць за развіццём ініцыятывы "Усходняе партнёрства", - сказаў міністр.

У цэлым, паводле слоў Уладзіміра Макея, саміт прайшоў на пазітыўнай ноце. "Мы зрабілі адпаведнае выступленне, у якім абазначылі наша бачанне перспектыў развіцця сітуацыі ў рэгіёне, перспектыў будаўніцтва светапарадку. Расказалі аб ініцыятывах, якія былі ў свой час вылучаны кіраўніком беларускай дзяржавы, і аб тым, чаму неабходна акцэнтаваць увагу на гэтых ініцыятывах і развіваць іх", - адзначыў ён.

Адбыўся таксама шэраг двухбаковых сустрэч міністра з кіраўнікамі дэлегацый краін ЕС і краін-партнёраў па ініцыятыве "Усходняе партнёрства", у час якіх абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковых адносін і ўзаемадзеянне з Еўрасаюзам.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Хойніцкі, Брагінскі і Жлобінскі раёны афіцыйна адносяцца да тых, дзе адзначаецца самы высокі ўзровень беспрацоўя — 0,8 %.

Грамадства

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Што насамрэч адбываецца на мяжы Швейцарыі і Францыі, дзе на глыбіні каля ста метраў размяшчаецца Вялікі адронны калайдар?

Грамадства

Як мы наведалі курсы перападрыхтоўкі для беспрацоўных

Як мы наведалі курсы перападрыхтоўкі для беспрацоўных

Не так даўно навукоўцы выявілі, што стрэс ад страты або змены месца працы ўваходзіць у топ-3 самых моцных негатыўных перажыванняў сучасных людзей.