20 красавіка, пятніца

Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: будзе падымацца эканоміка - будуць і пенсіі расці


Пытанні развіцця і добраўпарадкавання Буда-Кашалёва, павышэнне пенсій - гэтыя і многія іншыя хвалюючыя мясцовых жыхароў тэмы абмеркаваў з гараджанамі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе размовы з імі падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць.


Праграма рабочай паездкі прадугледжвала ў тым ліку наведванне сацыяльных аб'ектаў, а таксама гутаркі з мясцовымі жыхарамі. Але адна з такіх гутарак паўстала па-за прадугледжанай праграмай, калі Аляксандр Лукашэнка нечакана накіраваўся да прысутных з нагоды яго прыезду ў горад людзей.

Прэзідэнт пацікавіўся, што хвалюе гараджан, якімі праблемамі яны заклапочаныя больш за ўсё. Бо важнай тэмай наведвання рэгіёну былі таксама пытанні, звязаныя з сацыяльным развіццём, медыцынскім абслугоўваннем, стварэннем умоў для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях.

Мясцовыя жыхары цёпла віталі Аляксандра Лукашэнку і выказалі некаторыя пажаданні, каб зрабіць горад яшчэ больш зручным для людзей. У прыватнасці, яны звярнулі ўвагу на складанасці, якія маюцца з пераходам чыгункі.

Аляксандр Лукашэнка, уважліва выслухаўшы гэтыя і іншыя жаданні, даручыў кіраўніцтву раёна выразна вывучыць усе пазначаныя праблемы і прыняць рашэнні перш за ўсё з улікам інтарэсаў людзей.

Закранаючы тэму павышэння пенсій, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Будзем працаваць яшчэ лепш, будзем эканоміку падымаць, і пенсіі будуць расці".

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

Прафесар у галіне машынабудавання на пенсію яшчэ не збіраецца...

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра нечаканую сустрэчу і  няньку і лялькі.

Грамадства

Як знайсці работу сваёй мары?

Як знайсці работу сваёй мары?

І не праваліць першую гутарку са спецыялістам па падборы кадраў.