20 красавіка, пятніца

Вы тут

У снежні вырастуць цэны на некаторыя маркі цыгарэт


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэства па падатках і зборах.


З першых дзён зімы фабрыка "Нёман" падыме цэны на Kent HD White, якія будуць каштаваць 2,9 рубля, Kent HDi Exclusive Grey – да 2,55 рубля, Kent Nanotek Exclusive Grey – 2,65 рубля, Rothmans Demi Click Amber – да 1,75 рубля.

Цыгарэты кампаніі "Тытунь-інвест" Карона і Карона блакітная са снежня будуць каштаваць 1,08 рубля, Winston Compact Plus Blue – 2,35 рубля, Glamour Super Slims Azure, Glamour Super Slims Amber, Glamour Super Slims Menthol – 2,25 рубля. Кампанія "Беларусьгандаль" са снежня падыме цэны на Winston XS Purple Impulse – да 2,5 рубля.

Варта нагадаць, што беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы. Сёлета за 10 месяцаў цыгарэты ў Беларусі ў цэлым падаражэлі на 8,5%.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

Прафесар у галіне машынабудавання на пенсію яшчэ не збіраецца...

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра нечаканую сустрэчу і  няньку і лялькі.

Грамадства

Як знайсці работу сваёй мары?

Як знайсці работу сваёй мары?

І не праваліць першую гутарку са спецыялістам па падборы кадраў.