23 студзеня, аўторак

Вы тут

Прэзідэнт падпісаў дэкрэт «Аб развіцці прадпрымальніцтва»


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Паводле інфармацыі прэс-службы кіраўніка дзяржавы, ключавы дакумент аб лібералізацыі і паляпшэнні бізнес-клімату прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, памяншае верагоднасць умяшання службовых асоб у працу прадпрымальнікаў і аптымізуе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю працу перад грамадствам. Мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы пры гэтым захоўваецца.


Дзеянне дакумента ахоплівае сферы, у якіх засяроджана каля 95% малога і сярэдняга бізнесу: бытавыя, турыстычныя, сацыяльныя паслугі, дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, перавозак пасажыраў і багажу, вытворчасць прадукцыі, будматэрыялаў і іншыя. Цяпер для таго, каб заняцца гэтымі відамі дзейнасці, дастаткова будзе падаць адзінае апавяшчэнне ў выканкам праз службу «Адно акно» альбо з дапамогай партала электронных паслуг. Займацца заяўленым відам дзейнасці можна будзе ўжо на наступны дзень. Дэкрэтам таксама зацверджаны агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі, у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ветэрынарыі да размяшчэння, наладжвання, абсталявання, утрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў, ізаляваных памяшканняў, санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні. Палажэнні іншых тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія змяшчаюць патрабаванні ў гэтай сферы, цяпер будуць насіць для прадпрымальнікаў асабліва рэкамендацыйны характар да іх адмены.

Дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц лічыць, што дэкрэт з'яўляецца вынікам эфектыўнай сумеснай работы дзяржаўных органаў і бізнесу. На яго думку, прыняцце дэкрэта не толькі прывядзе да сур'ёзнага спрашчэння дзейнасці, але і да зніжэння выдаткаў з-за меншай колькасці патрабаванняў да прадпрыемстваў. Гэта пазітыўна паўплывае на зніжэнне сабекошту прадукцыі. У дакуменце таксама замацоўваюцца такія важныя прынцыпы, як самарэгуляванне бізнесу, накіраванасць работы кантралюючых органаў на прафілактыку правапарушэнняў. Дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі таксама адзначыў, што першыя вынікі прыняцця дакумента будуць бачныя хутка.

Старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін ацэньвае гэты стратэгічны дакумент як добрую платформу для развіцця дзелавой ініцыятывы ў краіне. Прыняцце дэкрэта прывядзе да скарачэння рознага роду адміністрацыйных працэдур, якія завышаюць кошт вядзення бізнесу, і гэта адпаведная заява інвестарам, што ў краіне робіцца стаўка на развіццё прадпрымальніцтва.

Як ключавы дакумент усяго пакета нарматыўных прававых актаў па спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу дэкрэт сістэматызуе ўсе падпісаныя раней дакументы. Яго прыняцце стварае добрыя асновы для далейшага дыялогу бізнесу і ўлады.

Азнаёміцца з поўным тэкстам Дэкрэта «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прадпрымальнікам далі дабро

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Хойніцкі, Брагінскі і Жлобінскі раёны афіцыйна адносяцца да тых, дзе адзначаецца самы высокі ўзровень беспрацоўя — 0,8 %.

Грамадства

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Што насамрэч адбываецца на мяжы Швейцарыі і Францыі, дзе на глыбіні каля ста метраў размяшчаецца Вялікі адронны калайдар?

Грамадства

Як мы наведалі курсы перападрыхтоўкі для беспрацоўных

Як мы наведалі курсы перападрыхтоўкі для беспрацоўных

Не так даўно навукоўцы выявілі, што стрэс ад страты або змены месца працы ўваходзіць у топ-3 самых моцных негатыўных перажыванняў сучасных людзей.