24 Люты, субота

Вы тут

Бясплатнае юрыдычнае кансультаванне правядуць у Мінску 29 лістапада


Акцыя "Дзень бясплатнага кансультавання насельніцтва", прымеркаваная да святкавання Дня юрыста, пройдзе ў Мінску 29 лістапада, паведамілі ў галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама.


Фото: sva789.ru

Кансультацыі правядуць работнікі пракуратуры, тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання, органаў ЗАГС, адвакаты, натарыусы і юрысты. Мінчане і госці сталіцы змогуць атрымаць тлумачэнні дасведчаных спецыялістаў па праблематыцы, звязанай з прымусовым выкананнем судовых пастаноў і іншых дакументаў, працай натарыята і інш.

Сустрэчы будуць арганізаваны з 10.00 да 13.00 па вул. Пашкевіч, 9. Папярэдне запісацца на прыём і задаць пытанні можна па тэлефоне / факсу 327 38 23.

Акцыю праводзіць Мінскае гарадское аддзяленне грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў" пры ўдзеле галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.