20 красавіка, пятніца

Вы тут

Больш за 2 тыс. жыццяў выратавана дзякуючы пажарным апавяшчальнікам


Больш за 2 тыс. жыццяў выратавана ў Беларусі дзякуючы сігналах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПА). Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Сувораў.


Эфектыўнасць ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў пацверджана статыстыкай. "Больш за 2 тыс. жыццяў з моманту пачатку ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў выратавана ў Беларусі дзякуючы своечасовым сігналам. Трэба разумець, што гэтая лічба на самай справе ў разы большая, паколькі ў выпадках спрацоўвання АПА на ранніх стадыях не даходзіць да выкліку падраздзяленняў МНС", - сказаў Уладзімір Сувораў.

Па сучасных нормах будаўніцтва жыллё абсталюецца прыборамі ў абавязковым парадку, адзначыў Уладзімір Сувораў. Паводле яго слоў, у цяперашні час рэалізуюцца мерапрыемствы па аб'яднанні ў адзіную сетку апавяшчальнікаў з вывадам на знешнюю сігнальную гукавую прыладу.

Прадстаўнік МНС распавёў, што 70% пажараў з гібеллю людзей прыпадае на ацяпляльны перыяд з кастрычніка па сакавік, пік выпадкаў пажараў фіксуецца ў снежні-студзені. Больш за 86% узгаранняў адбываецца з-за знаходжання вінаватых у стане алкагольнага ап'янення, неасцярожнасці пры курэнні, няспраўнасці ацяпляльнага абсталявання.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

Прафесар у галіне машынабудавання на пенсію яшчэ не збіраецца...

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра нечаканую сустрэчу і  няньку і лялькі.

Грамадства

Як знайсці работу сваёй мары?

Як знайсці работу сваёй мары?

І не праваліць першую гутарку са спецыялістам па падборы кадраў.