20 Чэрвень, серада

Вы тут

Кампанія Tesla пабудавала наймагутнейшы ў свеце акумулятар Powerpack


Кампанія Tesla завяршыла будаўніцтва і ўсталяванне ў Аўстраліі вялізнага літый-іённага акумулятара Powerpack магутнасцю каля 100 МВт.


Powerpack усталяваны паблізу ад горада Джэймстаун (штат Паўднёвая Аўстралія). Ён будзе зараджацца з дапамогай ветравых электрастанцый транснацыянальнай кампаніі Neoen. Згодна з планамі, у бліжэйшыя дні будуць праведзены выпрабаванні сістэмы.

Кіраўнік кампаніі Tesla Ілона Маск павіншаваў каманду спецыялістаў, якая працавала над праектам, з паспяховай устаноўкай Powerpack ў рэкордныя тэрміны.

Раней Tesla выйграла тэндар на ўзвядзенне падобнага акумулятара ў Паўднёвай Аўстраліі. Заяўлялася, што сістэма для назапашвання энергіі Powerpack будзе самай магутнай у свеце. Усе працы планавалася завяршыць да снежня 2017 года. Сістэма Powerpack можа забяспечыць энергіяй жыхароў больш за 30 тыс. дамоў, калі стыхійнае бедства пашкодзіць асноўныя крыніцы электразабеспячэння. Рашэнне аб стварэнні магутнай сістэмы для назапашвання энергіі ўлады Паўднёвай Аўстраліі прынялі пасля серыі прыродных катаклізмаў у рэгіёне, якія прывялі да перабояў у энергазабеспячэнні.

tass.ru

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Аўтар матэрыялу раней працаваў у «Звяздзе». Але і цяпер не забывае родную газету.