23 Люты, пятніца

Вы тут

У доследным рыбгасе «Белае» заканчваецца чарговы рыбны сезон


У доследным рыбгасе «Белае» заканчваецца чарговы рыбны сезон. Рыбакі кожны дзень спяшаюцца на сваю блакітную ніву: да маразоў ім неабходна вылавіць з нагульных і нераставых сажалак усю рыбу — ад малька да буйной, таварнай рыбы. У «Белым» знаходзіцца болей за сорак такіх сажалак. З ранку і да ночы свой працоўны час рыбаводы праводзяць у халоднай вадзе — гэтага патрабуе спецыфіка іхняй прафесіі. Спачатку рыбакі цягнуць невады, потым сачкамі грузяць рыбу ў спецыяльныя ёмістасці і адпраўляюць на іншыя сажалкі — зімавальныя. Таварную рыбу — карпа і шчупака, белага амура і таўсталобіка — вязуць на сартавальную станцыю, а потым прадукцыя з «Белага» трапляе на прылаўкі кірмашоў і крам.


Рыбгас «Белае» — адна з амаль дваццаці рыбных гаспадарак краіны. Ён знаходзіцца паблізу возера з гэткай жа назвай — Белае. Гэта адзін з найстарэйшых рыбгасаў, яго гісторыя пачыналася яшчэ да рэвалюцыі. Потым гаспадарка ўваходзіла ў камуну, а яшчэ пазней рыбакі працавалі ў арцелях. Сёння «Беламу», як і іншым гаспадаркам, працаваць нялёгка, але свой унёсак ва ўраджай блактных ніў ён робіць дастойна — сёлета тут вылавілі амаль чатырыста тон рыбы.

У гаспадарцы працуюць дзве брыгады. Той, якую мне давялося здымаць, кіруе Юрый Сулкоўскі — спецыяліст трэцяга разраду. У калектыве шмат гадоў працуюць Аляксандр Пузенка, Аляксандр Сулкоўскі, Яўген Літвіновіч, Аляксандр Еўдакімаў — усе яны нашчадкі рыбацкіх дынастый і суседзі з пасёлка Азёрны.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Жыткавіцкі раён

Загаловак у газеце: Жніво на «Белым»

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.

Палітыка

«Народны абраннік — гэта як рака паміж двума берагамі»

«Народны абраннік — гэта як рака паміж двума берагамі»

Пра асаблівасці дэпутацкай дзейнасці, працу з насельніцтвам і творчы настрой.

Грамадства

У госці да беларусачкі

У госці да беларусачкі

Васьмігадовая мадэль са Жлобіна любіць катацца на цягніку. А ў вольны час лепіць з бабуляй калдуны.