24 Люты, субота

Вы тут

Наваполацкі конкурс «Халі-Хало» сёлета пройдзе ў міжнародным фармаце


Наваполацкі конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало» сёлета пройдзе ў міжнародным фармаце. І арганізатары ганарацца тым, што ў горад нафтаперапрацоўшчыкаў пажадалі прыехаць хлопчыкі і дзяўчаткі з Беларусі, Расіі, Малдовы, Эстоніі, Украіны, Латвіі і Румыніі.


Як паведамілі ў гарвыканкаме, падзея адбудзецца 18—19 лістапада. Сярод членаў інтэрнацыянальнага журы масцітыя педагогі вакальнага майстэрства, кампазітары і дзеячы мастацтваў. А старшынства даверылі заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Ірыне Дарафеевай. У «суддзяў» нялёгкая задача: прыкладна з 60 канкурсантаў трэба будзе (у трох узроставых катэгорыях) выбраць найлепшых выканаўцаў. Ды яшчэ вызначыць, каму дастанецца галоўны прыз — прафесійны мікрафон, вельмі неабходны «аксесуар» для далейшага пакарэння творчага алімпа. Але, падкрэслілі ў аргкамітэце, усе юныя таленты атрымаюць памятныя прызы і сувеніры.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Каму дастанецца мікрафон?

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.