Вы тут

Колькасць загінулых пры землетрасенні ў Іране дасягнула 530 чалавек


Землетрасенне, якое адбылося 12 лістапада на мяжы Ірана і Ірака, забрала жыцці як мінімум 530 чалавек, амаль 7,5 тыс. пацярпелі, паведамляе ТАСС.


Раней паведамлялася аб 450 загінулых і 7 тыс. пацярпелых.

Паводле абноўленых даных, землетрасенне закранула 1 650 гарадоў і населеных пунктаў у сямі іранскіх правінцыях. Поўнасцю разбураны 12 тыс. дамоў, яшчэ столькі ж атрымалі значныя пашкоджанні. У раёне бедства прадаўжаюцца пошукава-выратавальныя аперацыі. Мноства людзей могуць па-ранейшаму знаходзіцца пад заваламі.

Сёння прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані наведаў правінцыю Керманшах, якой у выніку землетрасення быў нанесены найбольшы ўрон. Хасан Раўхані паабяцаў, што ўрад і УС краіны задзейнічаюць усе свае рэсурсы і магчымасці для аказання дапамогі насельніцтву рэгіёна і вяртання жыхароў Керманшаха да нармальнага жыцця.

Увечары 12 лістапада за 200 км на паўночны ўсход ад Багдада і за 100 км на захад ад іранскага горада Керманшах адзін за другім былі зафіксаваны два ўдары стыхіі магнітудай 7,2 і 7,3. Ачагі залягалі на глыбіні 19 і 25 км, падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Кувейце, ААЭ і Ізраілі.

У Іране сёння аб'яўлены ўсенародны дзень жалобы па ахвярах землетрасення.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.