Вы тут

ЦВК апублікуе падрабязную інфармацыю аб выбарах у мясцовыя Саветы


Цэнтральная выбарчая камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў апублікуе падрабязную інфармацыю аб выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання на сайце і ў газеце "СБ. Беларусь сегодня". Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.


Фота: БЕЛТА

"Заўтра Цэнтральная камісія правядзе сваё пасяджэнне і зацвердзіць каляндарны план правядзення ўсіх выбарчых мерапрыемстваў. Ён будзе апублікаваны як на сайце, так і ў газеце "Советская Белоруссия". Мы ўжо дасягнулі дамоўленасці, што яны трымаюць для нас плошчы на 16-е лістапада. Будзе цэлая падборка ўсіх матэрыялаў, якія датычацца вылучэння ў склады выбарчых камісій і вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, збору подпісаў", - сказала Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне, якую яўку на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання чакае Цэнтрвыбаркам, Лідзія Ярмошына заўважыла, што ў 2014 годзе яна склала каля 78 працэнтаў. "Усё залежыць ад кандыдатаў у дэпутаты", - дадала яна.

Старшыня ЦВК таксама пракаменціравала гатоўнасць палітычных сіл да выбарчай кампаніі. "Я заўважыла, што, чым больш грошай укладваецца ў фінансаванне асобных кандыдатаў, тым бруднейшая выбарчая кампанія. Не думаю, што кандыдаты ў дэпутаты на выбары ў мясцовыя Саветы будуць укладваць або атрымліваць даволі вялікія сродкі на вядзенне перадвыбарнай агітацыі. Таму я думаю, што ў нас выбарчая кампанія будзе ў гэтым плане даволі стэрыльная", - сказала Лідзія Ярмошына.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.