Вы тут

Лепшых участковых вызначаць у Гродне


З 15 па 17 лістапада ў Гродне пройдзе ХІІІ рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства на званні "Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі" і "Лепшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх". Пра гэта паведамляе сайт МУС.


Прэтэндэнтам на перамогу, вызначаным па выніках раённых і абласных адборачных тураў, трэба будзе здаць экзамены па агнявой, медыцынскай і фізічнай падрыхтоўцы. Спецыяльная камісія таксама ацэніць тэарэтычныя і практычныя навыкі ўдзельнікаў пры выкарыстанні нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць службовую дзейнасць.

Падобныя спаборніцтвы дазваляюць выяўляць найбольш кваліфікаваных супрацоўнікаў і фарміраваць такім чынам кадравы рэзерв, павышаць прафмайстэрства і распаўсюджваць перадавы вопыт работы.

Урачыстае  закрыццё агляду-конкурсу адбудзецца 17 лістапада ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Пераможцы спаборніцтваў атрымаюць ключы ад службовых аўтамабіляў, каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі.

Правядзенне гэтага мерапрыемства традыцыйна прымеркавана да Дня ўтварэння службы ўчастковых. Менавіта 17 лістапада 1923 года Цэнтральным адміністрацыйным упраўленнем Народнага камісарыята ўнутраных спраў РСФСР была зацверджана Інструкцыя ўчастковаму наглядчыку горада, залажыўшая нарматыўную базу для стварэння і развіцця службы ўчастковых.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.