Вы тут

“М”ы з’ездзілі ў лагер “Зубраня”


А “М”ы ў суботу сабраліся – і разам з маладосцеўскай аўтаркай Марынай Дубень (https://vk.com/yume_amaya ) з’ездзілі ў лагер “Зубраня”, да змены школьнікаў-журналістаў. І паспелі не толькі распавесці ім пра наш часопіс ды пазнаёміцца з іх уласнымі друкаванымі выданнямі (газета “Маладзік” назаўжды!), але і пагуляць з імі на майстар-класе.

Майстар-клас “М”ы зладзілі таксама не абы-які, а пад агульную тэму: гуляліся ў “сапраўдную рэдакцыю”. Як утварыць з, мякка кажучы, няпростага матэрыялу ды ў самых няпростых умовах “цукерачку”? Спытайце ў юных журналістаў з “Зубраня” – бо ў іх усё атрымалася! У такой цёплай кампаніі толькі і праводзіць лістападаўскія вечары.

Але зорка суботніх сустрэч з моладдзю – вядома, “Бярозка” (https://vk.com/club79153157 ) і бярозкаўскія сакрэты J (глядзіце фота ад Марыны).

Увогуле, будзьце з намі. З намі – цікава.

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.