Вы тут

Міжнародны дзень студэнта адзначаць у БДУ


15 лістапада ў 18.00 стартуе акцыя “Растопім лёд разам”. У гэты дзень студэнты Белдзяржуніверсітэта  змогуць бясплатна наведаць Лядовы палац спорту (вул. Прытыцкага, 27), дзе для іх будзе арганізавана масавае катанне.  На лядовай пляцоўцы студэнтаў павіншуе прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўніверсітэта Уладзімір Сувораў.


Праграма спартыўна-забаўляльнага мерапрыемства ўключае выступленні прафесійных фігурыстаў Нацыянальнай зборнай Беларусі па фігурным катанні на каньках і каманды хакейнага клуба “Юнацтва-Мінск”, розыгрышы, конкурсы, а таксама музычныя нумары, падрыхтаваныя студэнтамі БДУ.

У рамках урачыстасцяў адбудзецца ўзнагароджанне студэнтаў, членаў прафсаюза, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў папярэднім навучальным годзе. Арганізатарам акцыі выступіла першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ.

А 16 лістапада на сцэне Ліцэя БДУ пройдзе “Капуснік—2017”.  Пачатак мерапрыемства таксама ў 18.00. Удзельнікамі агляду-конкурсу стануць каля 250 студэнтаў з 19 універсітэцкіх каманд.  На “Капусніку”  канкурсанты прадставяць  творчыя нумары ў крэатыўнай і гумарыстычнай форме, прысвечаныя жыццю сваіх факультэтаў і ўніверсітэта. Па выніках мерапрыемства будуць вызначаныя пераможцы ў намінацыях “Лепшы жарт", "Лепшыя дэкарацыі”, “Лепшая мужчынская роля” і “Лепшая жаночая роля”.

Акрамя таго, студэнты папярэдне канкурыравалі за перамогу ў намінацыі “Лепшае відэа”. Удзельнікам было прапанавана запісаць відэаролік-выклік камандзе-саперніку і апублікаваць яго ў афіцыйнай суполцы “Капуснік-2017”.

Каманда-пераможца агляду-конкурсу  атрымае пераходны Кубак рэктара БДУ.

Арганізатарам  мерапрыемства выступіў Студэнцкі Саюз БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.