24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Увесь тыдзень уначы і раніцай галалёд і галалёдзіца на дарогах


Мокры снег з дажджом чакаюцца ў Беларусі ў першай палове тыдня, паведамляюць спецыялісты ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак месцамі па Беларусі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём пад уплывам няўстойлівых паветраных мас толькі ў асобных раёнах, у асноўным па ўсходзе краіны, не абыдзецца без ападкаў (мокры снег, дождж). Тэмпература паветра ў другой палове дня складзе ад плюс 1 да плюс 7 градусаў. Уначы ў сераду па крайнім паўночным захадзе краіны, а ўдзень пераважна ў паўночных і цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень — ад нуля да плюс 6 градусаў.

Згодна з прагнозамі айчынных сіноптыкаў, у чацвер крыху пацяплее. Уначы пераважна па паўночнай частцы краіны, а ўдзень у крайніх усходніх раёнах Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень — 2—7 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Холадна і мокра

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.