25 Верасень, аўторак

Вы тут

У сталіцы сёмы раз стартаваў Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва


Мерапрыемства праходзіць з 13 па 19 лістапада, а асноўнай яго тэмай сёлета з'яўляюцца стартапы. Адна з найважнейшых падзей для бізнесу Беларусі адкрылася VІІ Міжнародным форумам «Сінэргіі. Стартапы і карпарацыі». Удзельнікі падзеі абмеркавалі інавацыйныя стратэгіі і фінансавыя інструменты для падтрымкі бізнесу.


Форум — гэта тое ўнікальнае месца, дзе прадстаўнікі ўрада і бізнесу краіны могуць у больш нефармальнай абстаноўцы абмяняцца думкамі. Для абодвух бакоў сёння важна знайсці адказы на тое, ці зможа Беларусь стаць стартап-нацыяй, як палепшыцца бізнес-клімат, як умацаваць свае пазіцыі ў сферы развіцця сектара інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. У сучасных рэаліях гэта, безумоўна, важныя кірункі для Беларусі, бо развіццё дзелавой ініцыятывы, стварэнне неабходных умоў для работы бізнесу здольна даць новы штуршок адразу для ўсёй эканомікі.

Падчас адкрыцця форуму прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што ўрад будзе працягваць падтрымку развіцця прадпрымальніцтва, а таксама рэалізоўваць новыя формы і механізмы ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу. «Урад вельмі зацікаўлены ў развіцці бізнесу, у гэтым сектары працуе трэцяя частка ўсіх занятых у эканоміцы. Але патэнцыял для далейшага развіцця і росту вялікі, і мы маем намер яго выкарыстоўваць», — выказаў сваё меркаванне Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік урада таксама нагадаў, што сёлета краіна робіць чарговы крок па максімальнай лібералізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. «У цесным узаемадзеянні з прадпрымальніцкай супольнасцю падрыхтаваны пакет дзесяці праектаў нарматыўных прававых актаў. Восем з іх ужо падпісаныя кіраўніком дзяржавы, два дакументы разглядаюцца. Сур'ёзна рэфармавана кантрольна-наглядная дзейнасць — акцэнт у рабоце перанесены на прафілактычны складнік. Уведзены інстытут падатковых кансультантаў. У прадпрымальнікаў з'явілася магчымасць атрымаць прафесійную параду ў спецыяліста, які нясе адказнасць за свае рэкамендацыі», — расказаў ён. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што радыкальна скарачаецца і аб'ём абавязковых патрабаванняў санітарных і экалагічных нормаў, тэхнічных стандартаў. Істотна спрашчаюцца ўмовы пачатку работы прадпрымальнікаў, пашыраюцца магчымасці для доступу да фінансавых рэсурсаў. Адной з важных падзей для развіцця бізнесу, на яго думку, з'яўляецца тое, што па ініцыятыве ўрада створаны Банк развіцця.

«Сёлета праз банкі-партнёры мы прафінансавалі праекты на суму 85 млн рублёў. Гэта столькі ж, колькі ўклалі ў праграму за ўвесь час існавання. У структуры балансу нашага банка ўдзельная вага падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ўсё яшчэ невялікая — каля 7%. Думаю, што доля будзе нарастаць. Падтрымка малога і сярэдняга бізнесу — адзін з нашых асноўных прыярытэтаў», — расказаў старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас. Усяго з пачатку работы праграмы прафінансавана больш за тысячу праектаў на суму 360 мільёнаў рублёў. «Тэмай VІІ Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва з'яўляецца развіццё стартап-руху. Мэта такіх мерапрыемстваў — у дыялогу з уладамі выпрацаваць механізмы, якія дапамаглі б ператварыцца Беларусі ў стартап-нацыю. Банк развіцця аказвае гэтаму ўсялякую падтрымку. У нас ёсць некалькі прадуктаў, якія накіраваны на развіццё стартапаў, камерцыйныя банкі апошнім часам усё больш пачынаюць крэдытаваць такія праекты», — рэзюмаваў Сяргей Румас.

Нагадаем, што Беларусь далучылася да правядзення Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва яшчэ ў 2011 годзе. Краіна стала 137-й па ліку ўдзельніцай найбуйнейшай прадпрымальніцкай ініцыятывы ў свеце. Сёлетні дзелавы тыдзень праводзіцца больш чым у 160 краінах свету.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Стаўка на ініцыятыву

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.