Вы тут

Фінал канферэнцыі "Я ў свеце творчасці" пройдзе 15 лістапада


Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка, Нацыянальны інстытут адукацыі і выдавецтва "Аверсэв".


Канферэнцыя праводзіцца з мэтай развіцця ў школьнікаў цікавасці да праектна-даследчай і творчай дзейнасці ў наступных намінацыях: "Музычнае мастацтва"; "Выяўленчае мастацтва", "Харэаграфічнае мастацтва" і "Тэатральнае мастацтва". Удзельнікі размяркоўваюцца па двух узроставых групах: навучэнцы V-VIII і IX-XI класаў.

У дыстанцыйным этапе канферэнцыі, які завяршыўся 20 кастрычніка, узялі ўдзел  200 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з розных рэгіёнаў краіны.

У фінале пераможцы павінны абараніць свой мультымедыяпраект. Абарона можа суправаджацца ігрой на музычным інструменце, вакалам, паказам тэатральнага ўрыўка, пластычнай кампазіцыі, дэманстрацыяй уласных твораў жывапісу, графікі, скульптуры або дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва.

Вочны этап і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдуць у гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (г. Мінск, вул. Макаёнка, 14).

Фіналісты Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў "Я ў свеце творчасці" будуць адзначаны дыпломамі I, II, III ступені і каштоўнымі прызамі: гэта восем планшэтаў "Samsung Galaxy Tab 9.6", а таксама наборы вучэбнай літаратуры выдавецтва "Аверсэв".

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.