23 Верасень, нядзеля

Вы тут

У Сінгапуры прайшоў інвестфорум «Belarus Calling Asia»


Форум прысвечаны супрацоўніцтву краін азіяцкага рэгіёну з Беларуссю ў фінансава-інвестыцыйнай сферы. 


Форум быў арганізаваны пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы пры садзейнічанні ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, прадстаўніцтва ААТ «Белшына» ў Сінгапуры, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Інданезіі, паведамілі ў пасольстве РБ у КНР. 

У рамках Форуму прайшлі прэзентацыі інвестыцыйнага клімату нашай краіны, індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Прагучалі выступленні першага намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіля Мацюшэўскага, старэйшага дзяржаўнага міністра міністэрства гандлю і прамысловасці, Міністэрства нацыянальнага развіцця Сінгапура Коха Поха Куна і іншых. На палях Форуму падпісаны пагадненні ў гандлёва-інвестыцыйнай сферы паміж беларускімі і азіяцкімі партнёрамі, у тым ліку на прысваенне Рэспубліцы Беларусь суверэннага рэйтынгу па кітайскай нацыянальнай шкале для размяшчэння каштоўных папер на фінансавым рынку КНР у юанях, па ўваходжанню новага рэзідэнта ў індустрыяльны парк «Вялікі камень », па развіцці кітайскай кампаніяй у Беларусі праекту «Каршэрынг - машыны для агульнага карыстання», на пастаўку буйных партый малочных прадуктаў і мяса птушкі з Беларусі ў Кітай, натуральнага каўчуку для вытворчасці шын з Сінгапура ў нашу краіну. 

У інвестыцыйным форуме прынялі ўдзел вядучыя азіяцкія гандлёвыя і інвестыцыйныя кампаніі, фінансавыя інстытуты, якія ўсталявалі прамыя кантакты з беларускімі калегамі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.