Вы тут

Сі Цзіньпін заклікаў да цеснага супрацоўніцтва паміж АЦЭС і АСЕАН


Старшыня КНР узяў удзел у у саміце лідараў АЦЭС.


Паколькі Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва (АЦЭС)  з'яўляецца найбольш ўплывовай пляцоўкай для эканамічнага супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне (АЦР), а АСЕАН з'яўляецца арганізацыяй рэгіянальнай інтэграцыі, якая валодае найбольшымі жыццёвымі сіламі і патэнцыялам, гэтыя два механізмы маюць важкія перспектывы для супрацоўніцтва. Пра гэта старшыня КНР Сі Цзіньпін сказаў на дыялогу паміж кіраўнікамі двух бакоў у Данангу (В’етнам), адзначыўшы агульнасць канцэпцыі і прынцыпаў двух механізмаў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Сі Цзіньпін прапанаваў абодвум бакам сумесна працаваць для прасоўвання інтэграцыі рэгіянальнай эканомікі. Ён заўважыў, што бакі павінны прыкладаць сумесныя намаганні для фарміравання адкрытай эканомікі ў АЦР, а таксама рамак рэгіянальнага супрацоўніцтва, якія характарызуюцца кансультацыямі на роўных, сумесным удзелам і выйгрышнымі для ўсіх вынікамі, з перспектывай стварэння зоны свабоднага гандлю ў АЦР. 

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай гатовы працаваць з АСЕАН з мэтай як мага хутчэйшага завяршэння перамоў па Пагадненню аб Рэгіянальным усёабдымным эканамічным партнёрстве (RCEP), зноў пацвердзіўшы кітайскую пазіцыю, паводле якой АСЕАН павінна адыгрываць ключавую ролю ў перамовах. АЦЭС і АСЕАН павінны працаваць, як спараныя рухавікі, прымаючы яшчэ больш эфектыўныя меры ў такіх галінах, як інфраструктура, палітыка, нарматывы і садзейнічанне паездкам, для будаўніцтва яшчэ больш шырокай і паглыбленай сеткі транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці, сказаў старшыня КНР. 

Кітайскі лідар таксама заклікаў да інклюзіўнага і ўстойлівага развіццю, прапанаваўшы членам АЦЭС і АСЕАН выраўнаваць свае стратэгіі развіцця з Парадкам дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ААН. Падчас дыялогу Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай, будучы стратэгічным партнёрам АСЕАН, рашуча падтрымлівае будаўніцтва супольнасці АСЕАН і яго ключавую ролю ў рэгіянальным супрацоўніцтве. Кітай будзе ўсяляк садзейнічаць выраўноўванню развіцця з АСЕАН, а таксама ўдасканальваць двухбаковае стратэгічнае партнёрства, каб будаваць яшчэ больш цесную супольнасць з адзіным лёсам паміж Кітаем і АСЕАН, сказаў старшыня КНР.

Як вядома, Сі Цзіньпін узяў удзел у саміце лідараў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС), а з 12 па 14 лістапада ён здзяйсняе дзяржаўныя візіты ў В'етнам і Лаос

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.