Вы тут

Раім схадзіць


Лекцыі па літаратуры, кінаклуб, канцэрт «Ад барока да ХХI стагоддзя», музей-фабрыка ёлачных цацак і выстава «Робаты і трансформеры» – афіша «Звязды» з 13 па 19 лістапада.


Лекцыі Bookster з МТС

Фота: foodmatters.com

Дзе: пляцоўка Event Space (вул. Кастрычніцкая, 16а)

Калі: 13 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: 7 р.

Са знакамітымі творамі вас пазнаёмяць прафесійныя выкладчыкі і аматары літаратуры. У межах курса аб'ядналіся розныя погляды і манера выкладання, таму кожны знойдзе лекцыі на свой густ.

Заняткі праходзяць у фармаце кніжнага клуба: 45 хвілін вы слухаеце лектара, а затым вас запрашаюць абмеркаваць твор.

13 лістапада вас чакае выкладчык літаратуры Уладзімір Капцаў з лекцыяй пра твор Уладзіміра Набокава "Лаліта".


Польскі кінаклуб

Дзе: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (вул. Сурганава, 14а)

Калі: 15 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

15 лістапада вас чакаюць найлепшыя кароткаметражныя фільмы Лодзінскай кінашколы, паказаныя ў Канах. 

«Ману і капуста» рэж. А. Пазнякоў, «Замарожаныя гісторыі» рэж. Г. Ярашук, «Я добры» рэж. Т. Пракэш, «Кавун» рэж. Т. Котэцішвілі, «Балодзкі Самсон» рэж. М. Пашэўска, «Прытулізатар» рэж. Т. Албжукоўскі.


Канцэрт «Ад барока да ХХI стагоддзя»

Дзе: КЗ «Верхні горад» (пл. Свабоды, 23а)

Калі: 17 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: ад 10 р.

У гэты вечар у выкананні камернага аркестра SOUNDS FLIGHT прагучыць адзін з самых знакамітых твораў І.С. Баха «Канцэрт для клавіра з аркестрам соль мінор», «Шчэдрык» і «Полька Евы» знакамітага амерыканскага кампазітара, выхадца з Беларусі Яўгена Магаліфа. Таксама гледачы змогуць пачуць творы заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесара В.А. Войціка «Абуджэнне», «Імя на пяску прыбоя», Дывертысмент і «Гадзіннік вечнасці», напісаныя яго вучнем, Лаўрэатам Міжнародных конкурсаў, стыпендыятам Прэзідэнцкага фонду Андрэем Якушавым.

Упрыгожаць музычны вечар і творы класічнай музыкі В.А. Моцарта, Г. Гершвіна, Т. Альбіноні і інш, а таксама саўндтрэкі з вядомых кінафільмаў («Спіс Шындлера», «Жорсткія гульні», «Пах жанчыны» і інш.).


Музей-фабрыка ёлачных цацак

Фота: byaki.net

Дзе: ГЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: да 15 студзеня, 10:00-22:00

Колькі каштуе: 7 р., дзеці – 5 р.

Экспазіцыя музея, кошт якой ацэньваецца ў 800 тысяч долараў, у гэтым годзе папоўнілася філіялам мінскай фабрыкі ёлачных цацак «Грай». Такога вы яшчэ не бачылі: майстры будуць распісваць, рэзаць, ляпіць і рыхтавацца да святаў прама на вачах у наведвальнікаў музея-фабрыкі. Тут жа можна будзе набыць упрыгажэнні ручной працы: у кошт квітка ўключана зніжка на куплю ў краме музея-фабрыкі.

Кожны наведвальнік інтэрактыўнага музея пройдзе шлях даўжынёй у 500 метраў, пазнаёміцца ​​з 1000 артэфактамі. Многія з экспанатаў інтэрактыўныя. Гэта значыць, удзельнічаць, гуляць, чапаць, фатаграфаваць можна і трэба.


Выстава «Робаты і трансформеры»

Дзе: ГЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: да 15 студзеня, 10:00-22:00

Колькі каштуе: 11 р., дзеці – 9 р.

На выставе вас чакаюць 26 робатаў, ад самага высокага (4.5 метра) да метровых малых, трансформеры, дэсэпціконы, Атам з жывой сталі, робат з Ціхаакіянскай мяжы, баксёры і робаты, якіх можна і трэба гладзіць.


Выстава «Лісты з Венецыі»

Фота: elf-design.by

Дзе: галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)

Калі: па 20 лістапада, пан.-пят.: 9:00-18:00

Колькі каштуе: бясплатна

«Лісты з Венецыі» – гэта прызнанне ў любові Італіі і Венецыі на мове каліграфіі, напісанае Аляксандрай Стальмашонак, і на мове фатаграфіі, створанае Аляксандрай Заруцкой.

Дзевяць каліграфічных гісторый, дзевяць фота нацюрмортаў уяўляюць сабой творчую інтэрпрэтацыю вобразаў горада, убачанага скрозь прызму жыцця знакамітых людзей, пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў: Карла Гальдоні, Уільяма Цёрнэра, Джорджа Байрана, Клода Манэ, Антона Чэхава і іншых.


Выстава «Моднае стагоддзе»

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 10 студзеня 2018 г., 11:00-19:00

Колькі каштуе: 8 р., школьнікі - 6 р., дзеці да 6 гадоў і ветэраны ВАВ − бясплатна

На выставе прадстаўлены гістарычныя касцюмы з найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі Аляксандра Васільева − вядомага гісторыка моды, мастацтвазнаўцы, калекцыянера, тэатральнага мастака, аўтара кніг і артыкулаў па дадзенай тэматыцы, тэлевядучага праграмы «Модны прысуд».

Экспазіцыя адзення і аксесуараў, якая ахоплівае перыяд канца 19-га і ўсё 20-е стагоддзе, складаецца з больш за 100 неверагодных касцюмаў і некалькіх соцень розных аксесуараў, ювелірных вырабаў і майстэрскай біжутэрыі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.