23 Верасень, нядзеля

Вы тут

Васілёвы сасна і бяроза


Каля вёскі Плянта Салігорскага раёна растуць пераплеценыя паміж сабой сасна і бяроза. Сюды часта прыязджаюць цікаўныя, каб сфатаграфавацца на фоне гэтага помніка прыроды. Па мясцовай традыцыі прыпыняюцца тут і вяселлі, маладыя абдымаюць дрэвы: лічыцца, што шлюб будзе навекі! Гэтыя дрэвы знайшоў мясцовы жыхар Васіль ТАТАРЫЦКІ паўвека таму.

— Яны раслі на ўскраіне балота, сярод хмызняку, — успамінае Васіль Канстанцінавіч. — Я якраз высякаў дубцы, каб зрабіць падушку пад стог сена, і ўбачыў гэтыя дзівосныя «абдымкі». Пашкадаваў, не стаў чапаць зусім маладзенькія дрэўцы. І іншым забараняў чыніць шкоду гэтай закаханай пары. Так яны і раслі, мацнелі...

Але два гады таму ўраган зламаў бярозу, пакінуўшы толькі тоўсты камель, які абвіваў сасну. Захавальнік гэтага месца дзядзька Васіль спадзяецца, што пры такой моцнай падтрымцы пакалечанае дрэва пусціць новыя маладыя галінкі і гісторыя незвычайнай вернасці працягнецца.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.