Вы тут

Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі


Пра гэта заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман па выніках работы місіі ў рамках кансультацый. Кіраўнік місіі адзначыў, што вядуцца прадукцыйныя дыскусіі з уладамі, прыватным сектарам. Пітэр Долман выклаў асноўныя вывады і рэкамендацыі па выніках місіі.


«Мы мяркуем, што эканамічны рост дасягне ў 2017 годзе ў Беларусі 1,7% і застанецца ў сярэднетэрміновай перспектыве каля 2%, калі ўрад не распачне дадатковых намаганняў. Аднаўленне росту ў значнай ступені тлумачыцца паляпшэннем знешніх умоў, але таксама намаганнямі ўрада па стабілізацыі, распачатымі на працягу апошніх двух з паловай гадоў», — расказаў Долман. Раней МВФ прагназаваў рост ВУП Беларусі па выніках 2017 года на ўзроўні 0,7%. Пітэр Долман растлумачыў, што мае на ўвазе, у прыватнасці, рэкордна нізкую інфляцыю, але адзначыў значныя рызыкі, звязаныя з наступствамі трох макраэканамічных крызісаў. У МВФ лічаць, што палітыка сацыяльнага адзінства, якая праводзіцца ўладамі, забяспечыла высокую занятасць і роўнасць. Пры гэтым існуюць абмежаванні развіцця для прыватнага сектара.

«Ураду давялося прыняць шэраг няпростых рашэнняў, уключаючы ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі і далейшую лібералізацыю цэн. У выніку гэтага сёння мы зноў назіраем рост спажывання і інвестыцый, абменны курс стабілізаваўся, а ўзровень інфляцыі апусціўся да гістарычна мінімальных велічынь», — сказаў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі.

Фонд рэкамендуе беларускаму ўраду звярнуць увагу на тры прыярытэтныя моманты. Рэкамендавана працягваць рэалізоўваць эканамічную палітыку, арыентаваную на макраэканамічную стабільнасць і стабільнасць фінансавага сектара, рэалізоўваць паглыбленыя рэформы ў сектары дзяржаўных прадпрыемстваў больш хуткімі тэмпамі, а таксама стварыць умовы для прыватнага сектара, каб ён мог іграць больш значную ролю, выступаючы рухальнай сілай эканамічнага росту. І трэцяе — важна забяспечыць значную падтрымку тым, хто найбольш уразлівы пры пераходзе на больш рынкавыя рэйкі, — павялічыць дапамогі па беспрацоўі і прыняць іншыя меры падтрымкі.

Кіраўнік місіі звярнуў увагу, што Беларусі варта скарыстацца больш спрыяльнымі знешнімі ўмовамі і аднаўленнем эканомікі, каб закласці больш надзейныя асновы для эканамічнага росту. «Персанал МВФ лічыць, што пры правядзенні больш надзейнай эканамічнай палітыкі і паскарэнні рэформаў эканамічны рост можа ў сярэднетэрміновай перспектыве павысіцца да 4%», — сказаў Пітэр Долман.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Плюс 1,7%

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.