23 Верасень, нядзеля

Вы тут

Партугалія вернецца на дзіцячае «Еўрабачанне»


Крыху больш чым праз два тыдні ў сталіцы Грузіі пачнецца 15-ы па ліку Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2017». Удзел у ім бяруць сёлета 16 краін, у тым ліку Партугалія, якая вяртаецца на форум пасля дзевяці гадоў адсутнасці.


Прадстаўніца Беларусі Хелена Мерааі, як і іншыя ўдзельнікі, працягвае актыўна рыхтавацца да конкурсу — рэпеціраваць нумар і песню, удасканальваць англійскую мову, а таксама ўдзельнічаць у прома-канцэртах. Дарэчы, ужо на наступным тыдні, 14 лістапада, дзяўчына ў складзе вялікай творчай зборнай нашых артыстаў і музычных калектываў выступіць у Тбілісі ў праграме Дня беларускай культуры ў Грузіі. Крыху пазней у грузінскую сталіцу прыбудзе афіцыйная дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам, каб падрыхтаваць сцэнічны нумар беларускай канкурсанткі і яе ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах «Еўрабачання». Па традыцыі, наша каманда павязе з сабой прома-пакет, у які ўваходзяць буклеты, дыскі, маляўнічыя паштоўкі і постары, а таксама адмысловы пазл і каляндар.

20 лістапада цырымонія адкрыцця дасць старт дзіцячаму «Еўрабачанню-2017», а таксама пройдзе жараб'ёўка ўдзельнікаў. Фінальны гала-канцэрт, нагадаем, адбудзецца 26 лістапада на сцэне Алімпійскага палаца ў Тбілісі.


Тым часам

Удзел у «Еўрабачанні-2018», якое налета пройдзе ў Партугаліі, афіцыйна пацвердзілі 42 краіны. Тэлеканал-арганізатар загадзя прадставіў асноўны лагатып будучага шоу (марская ракавінка) і яго слоган — «Аll Аbоаrd!» («Усе на борт!»). А ўжо ў канцы лістапада ў продаж трапіць першая партыя білетаў на канцэрты «Еўрабачання».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Фота еurоvіsіоn.tv

Загаловак у газеце: На крылах песні

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.