Вы тут

Нашы за мяжой: дзе яшчэ беларусы выклікаюць Uber?



Многія нашы суайчыннікі за апошнія два гады прывыклі карыстацца прыкладаннем Uber, каб дабрацца з адной кропкі Мінска ў іншую. А што наконт замежных паездак? Аказваецца, выязджаючы за межы Беларусі, многія не спяшаюцца адмаўляцца ад старых добрых звычак.


За тры летнія месяцы (з чэрвеня па верасень 2017 года) беларусы выкарыстоўвалі дадатак Uber для замовы паездак за мяжой у самых розных краінах свету. 

Найбольш актыўна нашы грамадзяне карысталіся Uber на тэрыторыі Расіі. Не адстаюць і астатнія нашы суседзі: на другім месцы з нязначным адрывам размясцілася Украіна, затым, з ужо амаль двухразовай розніцай у колькасці паездак, Літва і, нарэшце, Польшча. У пяцёрку лідараў досыць нечакана ўламіліся ЗША, прычым з даволі сур'ёзным адрывам: тут беларусы заказвалі Uber ў 2,4 разы часцей, чым у Чэхіі, якая апынулася на шостай пазіцыі.

У другой частцы рэйтынгу барацьба за месцы апынулася больш напружанай: беларусы амаль аднолькава актыўна карыстаюцца Uber і ў Францыі, і ў Партугаліі, і ў Казахстане. Аднак выніковае сёмае месца ўсё-такі здолела заваяваць Францыя. Апошнія тры радкі ў топ-10 занялі Партугалія (восьмае месца), адзіны прадстаўнік Азіі - Казахстан (дзявятае месца) і Вялікабрытанія (дзясятае месца).

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.