Вы тут

Аляксандр Лукашэнка даручыў да 7 лістапада завяршыць уборачную


Уборачныя работы павінны быць завершаны ў Беларусі да 7 лістапада. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння, заслухоўваючы даклад аб мерах па завяршэнні восеньскіх палявых работ у краіне і прапановах па ўдасканаленні структуры пасяўных плошчаў у Віцебскай вобласці.


Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся актуальнымі пытаннямі развіцця аграпрамысловага комплексу рэспублікі, прапанаваўшы шырэй зірнуць на гэтую тэму. "Справа не толькі ў вытворчасці, але і ў канкрэтным жыцці людзей, гэта значыць у сацыяльным аспекце", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на неабходнасць завяршэння ўборачных работ. Было адзначана, што ў цэлым яны ідуць па плане, але разам з тым па некаторых кірунках неабходна паскорыцца. "Хацелася б, каб да 7 лістапада гэтыя работы былі праведзены. Застанецца ў вас крыху кукурузы на зерне, а можа быць, паспееце прыбраць, і трохі буракоў", - канстатаваў Прэзідэнт.

Наступным этапам павінна стаць падрыхтоўка глебы да веснавых палявых работ. Ад яе якасці будзе залежаць будучы ўраджай, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Пакуль тут праца арганізавана дрэнна. Калі верыць статыстыцы, палова перааранага, як ні дзіўна, у Віцебскай вобласці, паднята зябліва больш за ўсё ў Віцебскай вобласці. Напэўна, так і павінна быць, таму што вясной у Віцебскім рэгіёне, як народ кажа, у поле не ўлезці без ботаў Таму трэба падрыхтаваць глебу пад сяўбу яравых культур ўжо сёння», - даручыў ён.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.