Вы тут

Каманда Беларусі вярнулася з 44-га чэмпіянату WorldSkills


У Абу-Дабі завяршыўся 44-ы чэмпіянат прафесійнага майстэрства WorldSkills. У ім удзельнічалі больш за 1200 канкурсантаў з 59 краін. У агульнакамандным рэйтынгу, у якім былі адзначаны 57 краін-удзельніц, Рэспубліка Беларусь заняла 16 месца.


Наша каманда выступала па 27 кампетэнцыях у шасці прафесійных напрамках. 

Медаль выдатніка ў намінацыі "цырульнае мастацтва" заваявала выпускніца Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання Надзея КАШЦЯЛЯН.

Высокім вынікам дзяўчына абавязана сваім педагогам: у каледжы яна праходзіла навучанне пад кіраўніцтвам Марыны Булдык і Любові Злобіч, а яе трэнерам-экспертам з'яўляецца дырэктар салона-цырульні Наталля Крылова.

Трэба зазначыць, што сёлета патрабаванні да ўдзельнікаў спаборніцтваў істотна ўзраслі: каб заваяваць медаль выдатніка, неабходна было набраць у асабістым заліку 700 балаў, тады як у Бразіліі ў 2015-м - толькі 500. Большасць удзельнікаў беларускай каманды атрымалі звыш 650 балаў, прычым аднаму з іх да пераможнай медалі не хапіла ўсяго трох балаў.

Таксама нашу краіну прадстаўлялі ў Абу-Дабі 27 трэнераў-экспертаў, якія напярэдадні атрымалі міжнародныя сертыфікаты. Наяўнасць такога сертыфікату дае ім магчымасць уносіць свае прапановы пры распрацоўцы праграм будучых міжнародных спаборніцтваў прафесійнага майстэрства.

Міжнародныя эксперты - прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі і WoldSkills Europe -- адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў у Беларусі.

Чэмпіянат WorldSkills - добрая пляцоўка, якая прадстаўляе шырокія магчымасці для абмену вопытам, доступу да найноўшых тэхналогій, а ў перспектыве - для развіцця айчыннай сістэмы прафесійнай адукацыі і правядзення нацыянальных чэмпіянатаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.