Вы тут

У "Зубраняці" пройдзе змена для юных журналістаў "Прэс-перспектыва"


З 25 кастрычніка па 14 лістапада ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” адбудзецца змена “Прэс-перспектыва”.


Фота: edu.ru

Яна будзе арганізавана для 220 юных журналістаў — вучняў 7-11 класаў. Мэта — прафесіянальная арыентацыя моладзі. Сярод запрошаных да ўдзелу ў змене пераможцы адборачнага этапу ХІІІ рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі “Свежы вецер”, пераможцы рэспубліканскага фестывалю школьных друкаваных СМІ “Проба пяра”, юныя карэспандэнты газет “Пераходны ўзрост” і “Зорька”.

Для юных удзельнікаў мерапрыемства будуць арганізаваны творчыя сустрэчы, майстар-класы, сумесныя праекты, адукацыйныя экскурсіі ў тэле- і радыёстудыі, рэдакцыі. У рамках змены адбудзецца падвядзенне вынікаў ХІІІ рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі “Свежы вецер”.

Партнёрамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі, Інстытут журналістыкі БДУ, газеты “Пераходны ўзрост”, “Зорька”, “Звязда”, часопіс “Народная асвета”, Дом прэсы, Белтэлерадыёкампанія, Грамадскае нацыянальнае тэлебачанне, Сталічнае тэлебачанне, каналы радыё “Культура” і Радыус FM”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.