24 Люты, субота

Вы тут

"Мінсктранс": рух прыгарадных аўтобусаў у адпаведнасці з новай схемай


З 17 кастрычніка, у сувязі з заканчэннем рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі Р-58 Мінск — Калачы — Мядзел, рух прыгарадных аўтобусных маршрутаў №202 "ДС “Карастаянавай” — Нялідавічы", №228 "ДС “Карастаянавай” — Нялідавічы праз Паперню", №346 "ДС “Карастаянавай” — с/т Вішнёўка праз Нялідавиічы”, №347 “ДС “Славінскага” — Сярэдняя”, №348С “ДС “Карастаянавай” — Бараўцы”, №417 “ДС “Славінскага” — Радашковічы”, №417Д “ДС “Славінскага” — Радашковічы праз псіханеўралагічны інтэрнат” арганізоўваецца ў адпаведнасці з новай схемай. Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Мінсктранс”.


На прыгарадных аўтобусных маршрутах №№202, 346, 348С заснуецца прыпыначны пункт “паварот на Рахманькі” ў прамым напрамку, №347 — прыпыначны пункт “паварот на Вішнёўку” ў зваротным кірунку.

На прыгарадным аўтобусным маршруце №228 адмяняецца выкананне прыпыначнага пункта “паварот на Рахманькі” пры руху ў напрамку вёскі Нялідавічы паміж прыпыначнымі пунктамі “Паперня” і “Рахманькі-1”, пры руху ў напрамку Мінска паміж прыпыначнымі пунктамі "Рахманькі-1" і "Паперня", пасадка-высадка пасажыраў на прыпыначным пункце "Паперня" ў абодвух напрамках будзе ажыццяўляцца на абсталяваным прыпыначным пункце ў напрамку аўтамабільнай дарогі М14.

Адмяняецца выкананне рэйсаў прыгараднага аўтобуснага маршрута №328 “ДС “Карастаянавай” — Галавачы” адпраўленнем з вёскі Галавачы ў 11.46, 21.06 па аўторках, пятніцах і выхадных і арганізоўваецца выкананне рэйсаў па названым маршруце адпраўленнем з вёскі Галавачы ў 11.32, 20.50 па аўторках, пятніцах і выхадных.

З 18 кастрычніка для прыгарадных аўтобусных маршрутаў №395 ”ДС “Славінскага” — Смалявічы”, №395А, 395Б “ДС “Славінскага” — Смалявічы праз Тадуліна”, №395У “ст.м. “Уручча” — Смалявічы”, №410 “ДС “Славінскага” — Сутокі”, №410Д “ДС “Славінскага” — Сутокі праз Юр'ева” заснуецца прыпыначны пункт “Сярэдняя школа №2” у абодвух напрамках руху.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.