Вы тут

Прырост запасаў нафты ў Беларусі да 2020 года складзе 3 млн т


Прырост запасаў нафты ў Беларусі да 2020 года складзе 3 млн т, паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.


"З улікам праведзеных геолага-разведачных работ чакаецца, што да 2020 года прырост запасаў нафты складзе 3 млн т і будуць выяўлены новыя ўчасткі, перспектыўныя для здабычы вуглевадароднай сыравіны. У бягучай пяцігодцы працы па пошуку новых пакладаў вуглевадародаў будуць працягнутыя з прымяненнем новых метадаў і тэхналогій , якія паспяхова прымяняюцца ў краінах СНД - бурэнне свідравін пад выбухі, вібрацыйная сейсмаразведка", - сказаў Андрэй Худык.

Ён адзначыў, што пошук радовішчаў нафты - працяглы і затратны працэс. "Далёка не ўсе пошукавыя свідравіны прыводзяць да адкрыцця пакладаў нафты. Па статыстыцы, на тры-пяць "сухіх" свідравін прыходзіцца адна паспяховая. Свідраванне адной свідравіны займае ў сярэднім паўгода. Да таго, як знайсці радовішча нафты з дастатковымі запасамі, неабходна правесці пошукавыя работы, гэта значыць знайсці нафтаносную структуру і падрыхтаваць яе да глыбокага бурэння. Магчымыя выпадкі, калі пасля разбурвання структура не пацвярджаецца, бывае, структура ёсць, а калектар адсутнічае. Гэта - задача з многімі невядомымі, прадбачыць, будзе нафта ці не, немагчыма ", - дадаў міністр.

У Беларусі адкрыта 83 радовішчы нафты і газавага кандэнсату. Усе яны размешчаны ў межах Прыпяцкага прагіну (Гомельская вобласць).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.