Вы тут

Пройдзе пасяджэнне рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі


Першае пасяджэнне Сумеснай рабочай групы пройдзе 17-19 кастрычніка ў г. Чжэнчжоў (Кітай). Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць першы намеснік начальніка дарогі Ігар Шылаў, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Фота: zp.ua

Стварэнне сумеснай рабочай групы прадугледжана палажэннямі артыкула 8 Пагаднення паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Расіі, Германіі, Казахстана, Манголіі і Польшчы аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай — Еўропа, падпісанне якога завяршылася 20.04.2017 у Мінску.

Дакумент садзейнічае далейшаму павелічэнню долі чыгуначнага транспарту на рынку грузавых перавозак, эканамічнаму развіццю краін, садзейнічае ўмацаванню гандлёвых сувязяў, а таксама спалучэнню планаў па развіцці інфраструктуры.

Удзельнікі Пагаднення дамовіліся сумесна нарошчваць аб'ёмы перавозак, актывізаваць дзейнасць па стварэнні тэрмінальна-складскіх, пагрузачна-разгрузачных аб'ектаў лагістычнай інфраструктуры, удасканальваць арганізацыю перавозак, укараняць найноўшыя тэхналогіі для скарачэння часу ў дарозе. Таксама падтрымліваць распрацоўку канкурэнтаздольных скразных ставак на перавозкі грузаў у саставе кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай — Еўропа ў рамках заканадаўства сваiх дзяржаў і прыкладаць намаганні да стварэння адзіных стандартаў абслугоўвання.

Беларуская чыгунка разглядае развіццё перавозак кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах з Кітаем у якасці стратэгічных і найбольш перспектыўных. Лік кантэйнерных цягнікоў, якія курсіруюць паміж Кітаем і Заходняй Еўропай, на працягу апошніх гадоў стабільна расце.

Колькасць кантэйнерных цягнікоў, якія прайшлі транзітам па Беларускай чыгунцы за 9 месяцы года з Кітая ў Еўропу, склала 1109 цягнікоў (161,7% да аналагічнага перыяду 2016 г.) а з Еўропы ў Кітай — 759 цягнікоў (201,9% да аналагічнага перыяду 2016 г.).

Са жніўня 2017 года ў рамках пераарыентацыі часткі патоку на іншыя беларуска-польскія памежныя пераходы пачата развіццё транзітных перавозак кантэйнерных цягнікоў Кітай — ЕС — Кітай праз памежны пераход Брузгі/Кузніца.

Сярэдняя маршрутная хуткасць кантэйнерных цягнікоў павялічана ў параўнанні з нарматыўным графікам руху цягнікоў на 2015/2016 гады і складае 1160 км/суткі. За кошт аптымізацыі тэхналогіі пропуску маршрутная хуткасць асобных кантэйнерных цягнікоў па Беларускай чыгунцы ад станцыі Краснае (дзяржграніца з Расіяй) да Брэста дасягае 1400 км/суткі.

На станцыі Брэст-Паўночны (спецыялізуецца пераважна на апрацоўцы вагонапатокаў напрамку Захад — Усход) працягласць апрацоўкі ў кантэйнернага цягніка ў кірунку Захаду —  Усход скарочана з 10 гадзін да 9 гадзін (з перагрузам).

На станцыі Брэст-Усходні (спецыялізуецца пераважна на апрацоўцы вагонопотока ў кірунку Усход — Захад) працягласць апрацоўкі кантэйнернага цягніка ў кірунку Усход — Захад скарочана з 6 гадзін 40 хвілін да 6 гадзін (без перегруза).

Беларуская чыгунка сумесна з Дзяржаўным мытным камітэтам праводзіць работу па скарачэнні часу здзяйснення мытных аперацый, звязаных з электронным транзітным дэклараваннем.

У рамках міжнародных мерапрыемстваў рэгулярна праводзяцца рабочыя сустрэчы па пытаннях курсіравання кантэйнерных цягнікоў у кірунку Кітай — Еўропа — Кітай як у Кітаі, так і на тэрыторыі РБ, у тым ліку уключаючы рэкламныя мерапрыемствы.

Зацікаўленыя прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі маюць магчымасць ажыццяўляць экспарт знешнегандлёвых грузаў у розныя рэгіёны Кітая з захаваннем найкарацейшых тэрмінаў дастаўкі (не больш за два тыдні) па аптымальным графіку курсіравання з прадстаўленнем шырокага комплексу транспартна-лагістычных паслуг.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.