Вы тут

Гібель салдата ў Печах знаходзіцца на асабістым кантролі старшыні СК


Ход расследавання крымінальнай справы пра смерць салдата ў Печах знаходзіцца на асабістым кантролі старшыні Следчага камітэта Беларусі Івана Наскевіча. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.


"Як толькі будуць прынятыя працэсуальныя рашэнні, адразу ж праінфармуем. Што будзе магчыма паведаміць, мы будзем казаць, прытрымліваючыся прынцыпу галоснасці і адкрытасці ведамства. Пры гэтым, падкрэсліваем, будзем дзейнічаць у інтарэсах следства", - адзначыла Таццяна Беланогая.

Акрамя таго, следства звяртае ўвагу на тое, што распаўсюд чутак, здагадак і недакладнай інфармацыі, як з боку СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў, так і грамадзян, не з'яўляецца канструктыўным.

Папярэдняе расследаванне даручана следчай групе, якая актыўна працуе і правярае ўсе версіі, усталёўвае абставіны, якія папярэднічалі таму, што адбылося.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто купляе каралеўскую птушку?

Хто купляе каралеўскую птушку?

Фазанавая ферма ў Гродзенскім раёне павялічвае кола спажыўцоў.

Грамадства

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Напярэдадні Дня маці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю «Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.