24 студзеня, серада

Вы тут

Стартаваў новы этап сацыяльнага праекта "Чытаем па-беларуску з Вэлком"


Раней ініцыятыва існавала ў выглядзе інтэрактыўных урокаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі на якіх выступалі вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты, акцёры, тэлевядучыя і спартсмены. Цяпер "Чытаем па-беларуску з Velcom" запускаецца ў фармаце рэспубліканскага анлайн-конкурсу, удзельнікамі якога стануць навучэнцы 7-8 класаў з усёй Беларусі.


Мэта праекта — адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць для адукацыі магчымасці сацыяльных сетак. Вучням трэба запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба выкласці яго на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы ("УКантакце", Facebook ці Instagram) з хэштэгам  #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама адправіць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу — movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.

На першым этапе праекта вызначацца па 30 наймацнейшых заявак з кожнай вобласці і з Мінску. З лютага па красавік 2018 года года будуць праходзіць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца ў рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў мае  2018 года. Пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны.

— За першыя 2 гады рэалізацыі праекта "Чытаем па-беларуску з Велком" наша каманда праехала 21 000 кіламетраў і правяла ўрокі ў 184 школах і гімназіях у 40 населеных пунктах. Сёння мы рады распачаць новы этап праекта, які дазволіць ахапіць кожную школу Беларусі,  пракаментаваў падзею начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый Velcom Вячаслаў СМІРНОЎ. — І калі першы этап быў адрасаваны вучням малодшых класаў, то цяпер мы арыентуемся на вучняў 7-8 класаў. Новы фармат конкурс дыктуе сам час, бо падлеткам цяпер звыклыя смартфоны і сацыяльныя сеткі. Наша мэта — выкарыстаць сучасныя тэхналогіі, каб звярнуць увагу на прыгажосць беларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатных твораў нашых аўтараў.— Новы фармат конкурсу дыктуе сам час, падлеткам цяпер больш звыклыя смартфоны і сацыяльныя сеткі. А наша мэта  — выкарыстаць сучасныя тэхналогіі, каб звярнуць увагу падлеткаў на прыгажосць беларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатных твораў нашых аўтараў.

Падчас прэзентацыі новага этапу, якая прайшла ў сталічнай сярэдняй школе №136, вучням, гасцям і журналістам падрабязна расказалі аб правілах удзелу ў праекце. Першымі будучых удзельнікаў конкурсу падтрымалі прадстаўнікі ад Беларусі на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне" ў 2015 і 2017 гадах — Руслан Асланаў і Хелена Мерааі. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія Velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі нашай краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Грошы: захаваць і прымножыць

Грошы: захаваць і прымножыць

Рана ці позна кожны з нас разумее, што неабходна мець нейкі запас фінансавых сродкаў.

Грамадства

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Хойніцкі, Брагінскі і Жлобінскі раёны афіцыйна адносяцца да тых, дзе адзначаецца самы высокі ўзровень беспрацоўя — 0,8 %.

Грамадства

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Што насамрэч адбываецца на мяжы Швейцарыі і Францыі, дзе на глыбіні каля ста метраў размяшчаецца Вялікі адронны калайдар?