24 Люты, субота

Вы тут

Фінансавыя лекі з персанальнай адказнасцю


Падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў быў разгледжаны ход рэалізацыі даручэнняў кіраўніка дзяржавы па фінансавым аздараўленні арганізацый АПК. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у сваім выступленні адзначыў, што ў краіне ствараюцца неабходныя ўмовы для дапамогі перапрацоўчым прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу, якія маюць патрэбу ў аздараўленні. Але пры атрыманні дзяржпадтрымкі неабходна выконваць усе агавораныя ўмовы.


Кіраўнік урада нагадаў, што Прэзідэнт прыняў рашэнне па кожнай вобласці аб рэструктурызацыі часткі абавязацельстваў прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць мяса, малако і збожжа перад банкамі ў памеры больш за 3 млрд рублёў. «У 2016—2017 гадах, дзякуючы рэструктурызацыі запазычанасці, вызваляюцца абаротныя сродкі на суму ў 2,4 млрд рублёў.

Акрамя таго, па словах прэм'ер-міністра, Прэзідэнтам устаноўлена персанальная адказнасць кіраўнікоў арганізацый, губернатараў, старшынь райвыканкамаў за выкананне згаданых рашэнняў. «У сувязі з гэтым на кожным прадпрыемстве павінна рэалізоўвацца неабходная фінансавая палітыка па акумуляванні сродкаў для пагашэння даўгоў, што забяспечыць выкананне рашэнняў кіраўніка дзяржавы ў поўным аб'ёме», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу і на тое, што сёння не знаходзяць актыўнага прымянення новыя інструменты антыкрызіснага кіравання, якія прадугледжаны Указам №253. Гаворка ідзе пра канвертацыю даўгоў крэдытораў у акцыі, замяшчэнне актываў, прыцягненне трэціх асоб. «Па выніках разгляду гэтага пытання 6 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці мной даручана забяспечыць рэалізацыю пілотнага праекта на базе сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мастаўчанка», якое знаходзіцца ў санацыі, па пакрокавай адпрацоўцы новых інструментаў антыкрызіснага кіравання і давесці да зацікаўленых адпаведныя рэкамендацыі», — паведаміў кіраўнік урада.

Акрамя таго, кіраўнікамі прадпрыемстваў і мясцовых выканкамаў усё яшчэ не праводзіцца на належным узроўні работа з крэдыторамі.

Андрэй Кабякоў праінфармаваў, што ў выніку мерапрыемстваў па фінансавым аздараўленні сельгасарганізацый сёлета за першае паўгоддзе аднавілі плацежаздольнасць 32 арганізацыі, або 10% ад агульнай колькасці, палепшыла каэфіцыенты плацежаздольнасці 131 арганізацыя.

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.