24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Беларусь наведала парламенцкая дэлегацыя з Азербайджана


Спікеры абедзвюх палат беларускага парламента сустрэліся са старшынёй Мілі Меджліса (парламента) Азербайджанскай Рэспублікі Актаем Асадавым.


Падчас перамоў у Савеце Рэспублікі cтаршыня верхняй палаты Міхаіл Мясніковіч прапанаваў больш актыўна развіваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Па яго словах, азербайджанскі капітал прысутнічае ў амаль шасцідзесяці беларускіх кампаніях, але гэта лічба можа быць большай. Садзейнічаць гэтаму мусяць і парламенты Беларусі і Азербайджана. Акрамя таго, кіраўнікі парламентаў абмеркавалі перспектыву сумеснага выхаду на рынкі трэціх краін, развіццё прамысловай кааперацыі, а таксама наладжванне кантактаў паміж рэгіёнамі.

Па выніках перамоў бакі дамовіліся аб стварэнні навуковага фонду парламенцкіх структур.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу на той факт, што сёння нашы дзяржавы стварылі ўсе ўмовы для «поўнафарматнай узаемавыгаднай работы». Ён адзначыў дынамічнае развіццё міжпарламенцкага дыялогу.

Уладзімір Андрэйчанка сказаў пра канструктыўную работу дэлегацыі Азербайджана падчас 26-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая гэтым летам прайшла ў Мінску:

— Парламенцкая дэлегацыя Азербайджана ўнесла прапанову — а мы з'явіліся таксама сузаснавальнікамі — стварыць групу падтрымкі Шаўковага шляху ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Гэта, я лічу, вельмі важны праект для Рэспублікі Беларусь у эканамічным плане.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Інвестыцый можа быць больш

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.