Вы тут

Гюнеш стала найлепшай вакалісткай на конкурсе ў Македоніі


На міжнародным творчым конкурсе MakFest, што праводзіцца з 1986 года, сёлета выступілі 30 выканаўцаў з Македоніі, Балгарыі, Беларусі, Фінляндыі, Швецыі, Азербайджана і іншых краін. Для беларускай артысткі Гюнеш, якая пасля нараджэння сына ўзяла паўзу ў канцэртнай дзейнасці, гэты фестываль стаў пэўным вяртаннем на сцэну.


Трэба адзначыць, вяртанне выйшла яркае і паспяховае. Паводле слоў артысткі, прадстаўленая ёй беларускамоўная песня «Неба» кампазітара Фёдара Жыляка выклікала вельмі цёплую рэакцыю публікі і музычных экспертаў. Больш за тое — за яе прадстаўніцы Беларусі аднадушным рашэннем арганізатараў і дырэкцыі конкурсу быў прысуджаны спецыяльны прыз «Найлепшы вакал MakFest — 2017».

«Дарэчы, для мяне сёлета гэта ўжо другая перамога, — дадае Гюнеш. — Я ўпершыню паўдзельнічала ў міжнародным вакальным анлайн-конкурсе «WAFA onlіne World Sіnger & Song Competіtіon», заснаваным сусветнай федэрацыяй фестываляў і артыстаў WAFA. Пераможцы ў ім вызначаліся галасаваннем міжнароднага журы ў трох катэгорыях — А: выканаўцы ва ўзросце да 18 гадоў; В: вакалісты старэйшыя за 18 гадоў; С: кампазітары і аўтары песень. І мне вельмі прыемна, што ў катэгорыі В Рэспубліка Беларусь апынулася на першым радку».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто купляе каралеўскую птушку?

Хто купляе каралеўскую птушку?

Фазанавая ферма ў Гродзенскім раёне павялічвае кола спажыўцоў.

Грамадства

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Напярэдадні Дня маці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю «Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.