Вы тут

Зборныя завяршылі сезон


У заключным матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету — 2018 у Парыжы нашы футбалісты саступілі зборнай Францыі з лікам 1:2. Адзіны мяч у вароты гаспадароў забіў Антон Сарока, галявыя ўдары французаў на рахунку Антуана Грызмана і Аліўе Жыру.


— У сярэдзіне тайма аселі і прапусцілі два мячы, прычым другі не зусім абавязковы. Малайцы, што дастаткова хутка вярнуліся ў гульню, забілі мяч, які надаў нам упэўненасці і дадаў матывацыйны імпульс. У другім тайме згулялі больш упэўнена і надзейна, практычна не даўшы саперніку нічога стварыць, — пракаментаваў сустрэчу галоўны трэнер беларусаў Ігар Крывушэнка. — Думаю, на чэмпіянаце свету Францыя будзе адным з фаварытаў. Што датычыцца маёй будучыні ў зборнай, пакуль запланаваны дзве таварыскія гульні на лістапад. Магчыма, пасля іх штосьці стане ясна.

Такім чынам, Францыя выходзіць на чэмпіянат свету ў Расіі з першага месца ў групе А, другое месца заняла зборная Швецыі, якая ў Амстэрдаме саступіла галандцам 0:2, але абышла іх у турнірнай табліцы па лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў. Далей ідуць Балгарыя і Люксембург, замыкае табліцу з пяццю ачкамі зборная Беларусі.

Ужо сталі вядомыя 19 з 32 удзельнікаў чэмпіянату свету — 2018: Францыя, Партугалія, Расія, Бразілія, Іран, Японія, Мексіка, Бельгія, Карэя, Сірыя, Германія, Англія, Іспанія, Нігерыя, Коста-Рыка, Польшча, Егіпет, Ісландыя і Сербія.

Нагадаем, чэмпіянат свету пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня на 12 стадыёнах у 11 гарадах Расіі.

Тым часам футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) завяршылі толькі першую частку адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы — 2019. У Барысаве яны прымалі каманду Малдовы і атрымалі перамогу — 3:1. Такім чынам падапечныя Людаса Румбуціса на гэты момант размясціліся на трэцім месцы ў сваёй адборачнай групе, наперадзе футбалісты Харватыі і Грэцыі.

Юніёрская зборная Беларусі (U-19) у польскім Хожуве ў заключным матчы першага кваліфікацыйнага раўнда кантынентальнага першынства разышлася мірам з аднагодкамі з Паўночнай Ірландыі — 0:0. Выніковае становішча камандаў: Германія — 9 ачкоў, Польшча — 6, Паўночная Ірландыя — 1, Беларусь — 1. Каманды Германіі і Польшчы выйшлі ў наступны этап адборачнага турніру.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Фота Сіньхуа – БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто купляе каралеўскую птушку?

Хто купляе каралеўскую птушку?

Фазанавая ферма ў Гродзенскім раёне павялічвае кола спажыўцоў.

Грамадства

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Напярэдадні Дня маці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю «Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.