Вы тут

У сталіцы адкрываецца музей-фабрыка ёлачных цацак


З 10 кастрычніка па 15 студзеня на 5 паверсе гандлёвага цэнтра “Галерэя” будзе працаваць музей, экспазіцыя якога ацэньваецца ў 800 тысяч долараў. Размесціцца тут і філіял мінскай фабрыкі ёлачных цацак “Грай”.


Майстры будуць распісваць, рэзаць, ляпіць на вачах у наведвальнікаў. Упрыгажэнні ручной работы можна набыць — у кошт білета (ад 5 рублёў) уваходзіць зніжка на пакупку. Кожны наведвальнік музея пройдзе шлях даўжынёй у 500 метраў, пазнаёміцца з інтэрактыўнымі экспанатамі, якія  можна і трэба кранаць ды фатаграфаваць. Навагоднія ўпрыгажэнні з Афрыкі, калекцыя дзядоў маразоў розных нацыянальнасцяў, крафтавыя цацкі з дрэва і шкла, шар-рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса і многае іншае.     

Пяць прычын наведаць музей-фабрыку

  • №1. Ёлачная цацка — самая папулярная ў свеце, яе любяць усе. Самая дарагая ў гэтай экспазіцыі каштуе 7 тысяч долараў (так яе ацэньваюць на аўкцыёне eBay). Паспрабуйце здагадацца, што за яна!
  • №2. Падчас майстар-класаў можна самастойна пафарбаваць свой шар або паглядзець, як гэта робяць мастакі. Можна падгледзець і ўсе сакрэты вытворчасці. Для вырабу цацак са шкла — тэхнікай фьюзінг — асколкі разаграюць да 900 градусаў, каб яны сплавіліся разам.
  • №3. Стваральнік калекцыі Андрэй Бягун аб’ехаў 52 краіны ў пошуку цацак і атрыбутаў навагодніх свят: драўляныя ёлачныя статуэткі з Конга і Інданезіі, цацкі ў выглядзе жывёл з арнаментам аўстралійскіх абарыгенаў, птушыныя гнёзды для ўпрыгажэння дома з Перу, цацкі, якімі ўпрыгожвалі каралеўскія балы ў Вене і ў выглядзе яек Карла Фабержэ…   
  • №4. Вы ўбачыце першы жывы гарадок. Пры жаданні механічны калядны гарадок можна запусціць, і там ажывуць дамы, ёлка, вуліцы з жыхарамі.    
  • №5. Ёсць шанс набыць ідэальны падарунак сабе і блізкім — крафтавыя ёлачныя цацкі ручной работы са шкла, халоднага фаянсу, шары з лепкай і многае іншае.  

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра дастаўку шафы, пасажыра вярхом на памідоры і канцэрт Віктара Вуячыча.