Вы тут

Час настаўнікаў


Арыгінальны твор пра адзін педінстытут

Пра адукацыю Савецкай Беларусі, яе настаўнікаў і выкладчыкаў, а таксама пра студэнтаў ВНУ напісана шмат апавяданняў, нарысаў, вершаў і нават аповесцяў, не гаворачы ўжо пра фрагменты некаторых раманаў. Але каб асобнай вышэйшай навучальнай установе нашай рэспублікі быў прысвечаны асобны раман, прычым аж на 820 старонак!..


Менавіта імкненнем да вывучэння досведу і лепшых традыцый савецкай школы можна тлумачыць цікавасць педагагічнай грамадскасці да новай кнігі Барыса Роланда «Местоимение», якая выйшла сёлета ў Мінску ў выдавецтве «Мінар». Па сутнасці, гэта арыгінальны твор пра адзін педагагічны інстытут нашай рэспублікі.

І невыпадкова: аўтар шмат гадоў працаваў у школах Віцебскай вобласці, Мінскага раёна Мінскай вобласці, а таксама ў Міністэрстве асветы БССР. Адчуваеца, што Б. Роланд добра ведае работу школы і вышэйшых навучальных устаноў як у цэлым, так і ў дэталях.

У цэнтры кнігі — пяцікурснікі і выкладчыкі філалагічнага факультэта аднаго з педагагічных інстытутаў Беларусі, тагачасныя і будучыя настаўнікі школ і выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў. Гаворка ідзе пра пачатак 1970-х гадоў, калі на чале СССР стаяў Л. І. Брэжнеў. Раман «Местоимение» дае ўяўленне пра пазітыўнае і негатыўнае ў савецкай сістэме адукацыі, прынамсі, пра адукацыю Савецкай Беларусі 1960 — 1970-х гадоў.

 Можна спрачацца, чые вобразы больш запамінальныя — студэнтаў ці выкладчыкаў. З ліку студэнтаў — Аляксей Надзеждзін, з ліку выкладчыкаў — прарэктар педінстытута, прафесар Іван Мікалаевіч Горскі. Але вартасць рамана — у тым, што чытачоў ён падштурхоўвае задумацца над праблемай узаемаадносін выкладчыкаў і студэнтаў, над неабходнасцю фарміравання у свядомасці студэнта павагі да працы і асобы выкладчыкаў, а выкладчыкаў — павагі да студэнта і стаўлення да яго як да асобы.

Тым больш шмат якія сітуацыі пазнавальныя і цяпер. Адной са злабадзённых праблем для большасці ВНУ нашай рэспублікі застаецца пропуск студэнтамі шэрагу лецый і семінараў. Таму сучаснаму чытачу будуць зразумелыя думкі, якія выказаў на партыйна-камсамольскім сходзе выкладчык псіхалогіі Уладзімір Аляксандравіч Красноў: «...В том, что студенты пропускают лекции, во многом виноваты и мы, преподаватели. Значит, не все мы умеем заинтересовать своим предметом... А вот во времена Данте в Болонском университете учебный распорядок: лекции читали три часа, а студенты внимательно следили, чтобы профессор не ушёл раньше положенного времени».

І да цяперашняга часу ў многіх ВНУ Рэспублікі Беларусь востра стаіць такая праблема: «Якім павінен быць сучасны ўніверсітэт і якім — не павінен?». Яшчэ большую актуальнасць гэта праблема набыла апошнія два гады, калі Рэспубліка Беларусь увайшла ў Балонскі працэс.

Таму адгукнуцца словы студэнта 5 курса філалагічнага факультэта педінстытута Аляксея Надзеждзіна на тым жа сходзе: «...Университет не даёт нам истинно образованных людей, потому что его устройство ставит много препятствий на пути самостоятельного умственного развития учащихся. Университет не даёт специалистов, потому что специалиста не может образовать школа. Его образует только сама работа. Что же даёт нам университет? Людей, пропитанных умозрением, принимающих теории за аксиомы, уходящих от жизни в книгу и сохраняющих в своих фразах и рассуждениях отпечаток того факультета, в котором они были замкнуты... Защитники совремнного университетского устройства очень недовольны теперешними студентами, и неудовольство это началось именно с тех пор, как студенты поняли неудовлетворительность одних профессорских лекций и начали искать собственными силами в жизни и в литературе материалов для своего развития...».

Студэнтка 5 курса Валянціна Лучко, якая праходзіла педагагічную практыку ў сельскай школе, адзначыла, як узрушыла яе ўбогае жыццё простых людзей у вёсцы і бяспраўнае становішча сельскага настаўніка, і прызналася, што не зайздросціць іх долі.

Узнікла спрэчка. Прарэктар педінстытута Іван Мікалаевіч Горскі звярнуў увагу на тое, што многае са сказанага — праўда, падабаецца гэта каму або не. Важна, калі чалавек гаворыць ад сэрца і ў поўны голас, ён можна і памыліцца, але галоўнае — гаворыць сумленна.

Уражваюць старонкі, прысвечаныя апошняй лекцыі прафесара Івана Мікалаевіча Горскага, які разважае, як грамадству пераадолець наступствы сталінізму і якая тут роля настаўнікаў літаратуры і мовы: «…И, если существует шанс, что наша страна когда-нибудь займёт подобающее её место в кругу свободных народов, этот шанс и эту надежду можно связать только с интеллигенцией».

Аўтар рамана не спрабуе даць канкрэтныя адказы на ўсе пытанні чытачоў. Так, у аднаго з галоўных герояў рамана Аляксея Надзеждзіна з’явілася думка забіць другога героя, у сне ён успамінае твор Фёдара Дастаеўскага «Браты Карамазавы»... Але чытач так і не даведаецца, ці здзейсніць Аляксей Надзеждзін сваю задуму. Пісьменнік пакідае магчымасць чытачу даць сваю канцоўку рамана...

Эмануіл ІОФЕ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто купляе каралеўскую птушку?

Хто купляе каралеўскую птушку?

Фазанавая ферма ў Гродзенскім раёне павялічвае кола спажыўцоў.

Грамадства

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Напярэдадні Дня маці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю «Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.