19 Чэрвень, аўторак

Вы тут

Абмеркавалі прыярытэты лічбавай трансфармацыі эканомікі


У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі абмеркавалі прыярытэты лічбавай трансфармацыі эканомікі і прамысловай палітыкі з нямецкімі калегамі. У дыялогу ўдзельнічалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, бізнесмены і прадстаўнікі Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі. Асобную ўвагу ўдзялілі пытанню падтрымкі экспарту і прыцягненню прамых замежных інвестыцый.


Паводле слоў старшыні пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэя Рыбака, наша краіна пачынае ўваходзіць у чацвёртую прамысловую рэвалюцыю Іndustrу 4.0. «Інтэрнэт рэчаў, дапоўненая рэальнасць — гэтымі паняццямі мы сёння толькі пачынаем апераваць. Калі мы спрабуем іх укараніць у заканадаўчую дзейнасць, нам неабходны вопыт, які атрымалі краіны з моцнай эканомікай і вялікай колькасцю рэсурсаў. Без разумення інавацый мы не атрымаем неабходнага эфекту для развіцця нашай эканомікі», — адзначыў у сваім вітальным слове Андрэй Рыбак.

На яго думку, укараненне інфармацыйных тэхналогій у прамысловасць дазволіць аптымізаваць работу шматлікіх працэсаў і скараціць шэраг выдаткаў. «Абмен думкамі з нашымі нямецкімі партнёрамі дазволіць нам зразумець, дзе беларуская прамысловасць сёння запатрабаваная і якую нішу яна зможа заняць у перспектыве. Сёння мы гаворым не пра высокія матэрыі, а пра канкрэтныя рэчы, якія дазволяць нам патрапіць у паток індустрыяльнай рэвалюцыі 4.0 і знайсці сваё месца ў гэтых працэсах», — рэзюмаваў Андрэй Рыбак.

Кіраўнік прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі Уладзімір Аўгусцінскі лічыць, што лічбавая трансфармацыя эканомікі — гэта пытанне, якое востра стаіць перад многімі краінамі. «У Беларусі цяпер ідзе падрыхтоўка стратэгічнага дакумента ПВТ 2.0. У сваю чаргу Германія мае добры вопыт у гэтай сферы, і многія напрацоўкі з іх боку могуць быць цікавыя для Беларусі. Акрамя таго, у дзвюх краін шмат агульнага. Яны абедзве маюць падобныя структуры эканомікі — доля прамысловасці складае каля 25%. Для Беларусі таксама будзе цікавы вопыт Германіі па падтрымцы экспарту», — расказаў Уладзімір Аўгусцінскі.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі Германіі падзяліліся сваім бачаннем праграмы лічбавай трансфармацыі, вопытам і напрацоўкамі ў гэтай сферы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Трапіць на хвалю індустрыяльнай рэвалюцыі

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.