Вы тут

Адкрылася першае ў Кітаі «разумнае» кафэ


Яно з'явілася ў Шэньчжэне.


На ІІ Шэньчжэньскім міжнародным тыдні навукова-тэхнічнага кіно і тэлебачання ў адным з выставачных залаў зарабіла першае ў Кітаі "разумнае" кафэ.

Кафэ не толькі абслугоўваецца без афіцыянтаў, але і актыўна выкарыстоўвае тэхналогіі штучнага інтэлекту (ІІ). Пасля замовы за сталом, "разумная" кофемашіна гатуе свежамолотую каву, якую перадаюць з рук робата Sawyer, распрацаванага кампаніяй Rethink Robotics, і робат-афіцыянт ужо падае каву на стол. 

Адказная асоба кампаніі Yingdan Kongjian, дзе з'явілася кафэ, адзначыў, што пасля апублікавання дзяржаўнага плана развіцця штучнага інтэлекту новага пакалення, яго развіццё ўвайшло ў стадыю вытворчасці, даследавання і інвеставання. У будучыні Ingdan Kongjian створаць ІІ-кафэ, ІІ-рэстаран, ІІ-пакой, ІІ-кабінет і гэтак далей, такім чынам паскараючы ўкараненне новых тэхналогій у грамадства.

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто купляе каралеўскую птушку?

Хто купляе каралеўскую птушку?

Фазанавая ферма ў Гродзенскім раёне павялічвае кола спажыўцоў.

Грамадства

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Напярэдадні Дня маці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю «Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.