Вы тут

Раім схадзіць


Дні Еўрапейскай спадчыны, сустрэча з падарожнікам Антонам Кротавым, «Масонскія знакі» і выстава «Разам з Мінскам» – афіша «Звязды» з 9 па 15 кастрычніка.


Сустрэча з падарожнікам Антонам Кротавым

Фота: samopoznanie.ru

Дзе: арт-прастора «Кісларод» (вул. Бядулі, 15)

Калі: 15 кастрычніка, 18:30

Колькі каштуе: 6 р.

Антон Кротаў − пісьменнік, аўтар больш за 45 кніг. Акрамя таго, ён адолеў сотні тысяч кіламетраў аўтастопам і іншымі спосабамі па дарогах 103 краін свету і па ўсіх рэгіёнах Расіі, актыўна падарожнічае з 1991 г; заснавальнік маскоўскай Акадэміі вольных падарожжаў; вынаходнік праекта «Дом для ўсіх» − дом, які ўзнікае ў розных гарадах Расіі і свету і дае дах над галавой любому цвярозаму падарожніку.

Неабходна рэгістрацыя.


Выстава «Масонскія знакі»

Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5)

Калі: па 14 кастрычніка, 10:00-18:30

Колькі каштуе: удакладняць у касе

4 кастрычніка адбылася прэзентацыя новых паступленняў у фонды Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусі (фартух масонскі, стужка масонская, шалік масонскі, пальчаткі і інш.), якія падораны Самусевым Паўлам Мікалаевічам (таксама вядомым як Вештарт Павел Мікалаевіч).


Дні Еўрапейскай спадчыны

Фота: omega-tour.by

Дзе: Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» (пл. Кастрычніцкая, 1)

Калі: па 14 кастрычніка, аўт.-суб.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Дні Еўрапейскай спадчыны праходзяць штогод і аб'ядноўваюць агульнай тэматыкай усе краіны, якія падпісалі Еўрапейскую культурную канвенцыю Савета Еўропы (1954 г.). У межах акцыі праводзяцца мерапрыемствы з мэтай азнаямлення грамадзян і замежных гасцей з гісторыка-культурнай і прыроднай спадчынай Беларусі. 

Да Дзён Еўрапейскай спадчыны галерэя прадстаўляе выставу фотаздымкаў вядомых беларускіх аўтараў Сяргея Плыткевіча, Валерыя Вядрэнкі, Альфрэда Мікуса, Віктара Суглоба, Кастуся Дробава, Віктара Малышчыца, Юрыя Жэрко, Віталія Раковіча, Віктара Ведзеня, Міхаіла Кулеша, Дзмітрыя Осіпава, якія адлюстроўваюць прыгажосць і непаўторнасць беларускай прыроды. Кожны фотаздымак суправаджаецца вершамі, якія напісалі паэты Фёдар Баравы, Ірына Карнаухава, Марына Шапавалава, Святлана Рыжкова, Бажэна Мацюк, Віктар Кажура. 


Выстава «Разам з Мінскам»

Дзе: Лошыцкая сядзіба (пр-д Чыжэўскіх, 8-2)

Калі: па 14 кастрычніка, сер.-нядз.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: 2,50 р.

На выставе прадстаўлена творчасць вядучых мастакоў беларускага мастацкага тэкстылю: Наталлі Сухаверхавай, Ніны Пілюзінай, Людмілы Пятруль, Ларысы Густавай, Валянціны Крывашэевай, Святланы Цярэнцьевай, Тамары Чуглазавай, Таццяны Белавусавай-Пятроўскай, Алы Непачаловіч, Нэлі Валынец, Людмілы Пуцейка, Галіны Крываблоцкай, Алены Обадавай, Вольгі Рэднікінай, Алены Сяргеевай, Святланы Абрамовіч, Уладзіміра Лісавенкі, Марыты Голубевай, Маргарыты Шчамялёвай, Раісы Галаватай, Веры Блінцовай, Любові Кірылавай, Марыі Барысенка, Наталлі Смаляк, Таццяны Фаміной, а таксама запрошаных мастакоў-керамістаў: Тамары Васюк, Наталлі Яўглеўскай і Яўгеніі Мусінскай.

На агляд гасцям выставы прадстаўлены творы, выкананыя як у традыцыйных, так і эксперыментальных тэхніках ручнога ткацтва, роспісу па тканіне, тэкстыльнай мазаікі і мастацкай керамікі. 


Выстава «Літоўскі прэс-фотаздымак»

Фота: all-news.net

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: па 15 кастрычніка, аўт.-нядз.: 10:00-19:00

Колькі каштуе: 2 р. – дзеці, 2,50 р. – студэнты, 3 р. – дарослыя

На выставе прадстаўлены лепшыя працы 15-га конкурсу прэс-фота Літвы − выключны гадавы агляд найбольш значных падзей сучаснага жыцця краіны вачыма прафесійных літоўскіх фатографаў.


Выстава «Літары і словы Скарыны»

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 20 лістапада

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава «Літары і словы Скарыны», прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, знаёміць з каліграфіяй Усевалада Свентахоўскага − беларускага мастака, які працуе ў кніжнай графіцы і графічным дызайне. Частка прадстаўленых работ – гэта «летэрынг» − від мастацтва, у якім малюнкі створаны на аснове літар і сплецены ў агульную гарманічную кампазіцыю. Прыцягваюць увагу і аўтарскія распрацоўкі шрыфтоў з выяўленчымі элементамі – фантастычнымі вобразамі і расліннымі матывамі. 

Асобае месца на выстаўцы займаюць шрыфтавыя работы, зробленыя з дапамогай лічбавага друку − серыя аркушаў паводле матываў шрыфтоў Францыска Скарыны. Цытаты першадрукара напісаны стылізавана «пад Скарыну» − у аўтарскім прачытанні Свентахоўскага. Росчыркі напаўсухога пяра ствараюць уражанне водгукаў голасу нашага вялікага суайчынніка, голасу, які губляецца ў глыбіні часу. 


Выстава «Моднае стагоддзе»

Фота: zviazda.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 10 студзеня 2018 г., 11:00-19:00

Колькі каштуе: 8 р., школьнікі - 6 р., дзеці да 6 гадоў і ветэраны ВАВ − бясплатна

На выставе прадстаўлены гістарычныя касцюмы з найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі Аляксандра Васільева − вядомага гісторыка моды, мастацтвазнаўцы, калекцыянера, тэатральнага мастака, аўтара кніг і артыкулаў па дадзенай тэматыцы, тэлевядучага праграмы «Модны прысуд».

Экспазіцыя адзення і аксесуараў, якая ахоплівае перыяд канца 19-га і ўсё 20-е стагоддзе, складаецца з больш за 100 неверагодных касцюмаў і некалькіх соцень розных аксесуараў, ювелірных вырабаў і майстэрскай біжутэрыі.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто купляе каралеўскую птушку?

Хто купляе каралеўскую птушку?

Фазанавая ферма ў Гродзенскім раёне павялічвае кола спажыўцоў.

Грамадства

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Напярэдадні Дня маці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю «Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.