Вы тут

Мы маладыя, пакуль з намі «Маладосць»!


Мы маладыя, пакуль з намі «Маладосць»!

5 кастрычніка 2017 года ў Акадэміі кіравання адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць» Святланай Воцінавай. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты 1–4 курсаў, маладыя акцёры-пачаткоўцы студэнцкага тэатра-студыі «Вобраз», супрацоўнікі ўпраўлення ідэалагічнай і выхаваўчай работы, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Інстытута ўпраўленчых кадраў.

Сустрэча адбылася ў фармаце дыялогу са Святланай Воцінавой, дзе ўсе жадаючыя маглі выцягнуць экзаменацыйны білет, на які адказваў не экзаменуемы, а сам экзаменатар. На працягу дзвюх гадзін удзельнікі сустрэчы знаёміліся з гісторыяй станаўлення часопіса, традыцыямі і асноўнымі гістарычнымі перыядамі яго развіцця. Гасцям былі прэзентаваны 6 і 9 нумары часопіса, а таксама кніга пра «Маладосць», у якой раскрываюцца вехі 65-гадовай гісторыі выдання. Галоўны рэдактар ​​падрабязна распавяла пра сучасныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця «Маладосцi».

«Маладосць» сёння – гэта калектыўная праца таленавітых і творчых асоб. За гады свайго існавання часопіс перажываў узлёты і падзенні. У розны час ён адкрываў свету імёны, якія сёння ўжо ўвайшлі ў гісторыю. У часопісе публікаваліся Якуб Колас, Іван Мележ, Васіль Быкаў, Янка Маўр і многія іншыя вядомыя пісьменнікі. Аднак і сёння «Маладосць» адкрывае новыя імёны, сярод якіх як маладыя аўтары, так і людзі, здавалася б, далёкія ад беларускай культуры. Напрыклад, удзельнікі сустрэчы змаглі пазнаёміцца ​​з творчасцю маладой іспанкі Анхелы Эспіносы Руіз, якая вядзе сваю пастаянную калонку ў часопісе на беларускай мове. Прыемным сюрпрызам для студэнтаў і работнікаў Акадэміі кіравання стаў артыкул іх выкладчыка і калегі, кандыдата эканамічных навук Аляксандра Анатольевіча Браса, прысвечанаы пытанням матывацыі і апублікаваны ў №9. Таксама былі анансаваныя 10 і 11 нумары часопіса «Маладосць».

Сустрэча прайшла ў сяброўскай, творчай і нязмушанай атмасферы. Меладычнасць беларускай мовы, замалёўкі са спадчыны айчыннай літаратуры, сучаснае гучанне нашага роднага слова ў паэзіі і прозе нікога не пакінулі абыякавым. Удзельнікі завяршылі сустрэчу шчырымі словамі падзякі ў адрас галоўнага рэдактара часопіса, выказаўшы жаданне супрацоўнічаць і надалей.

Святлана Валахановіч,
начальнік упраўлення ідэалагічнай і выхаваўчай працы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.