Вы тут

Як у лепшых дамах Парыжу


Як у лепшых дамах Парыжу

Напярэдадні свайго 65-годдзя "М"ы звярнуліся да вытокаў. Святлана Воцінава расскажа аб тым, што агульнага паміж “Маладосцю” і рэстаранам “Кухмістр” і чаму дом No 40 па вуліцы Карла Маркса ў Мінску — гэта не зусім тое самае, што дом No 17 па rue de Beaujolais у Парыжы.

Як памятаем, на rue de Beaujolais, 17, у размешчаны там рэстаран Le Grand Vefour дзеля сваёй любімай стравы — грудзінкі маладога баранчыка, гарніраванай белай фасоляй, часта заходзіў пісьменнік Віктор Гюго. Зрэшты, як і многія іншыя зоркі літаратуры, жывапісу, музыкі і тэатра. На Карла Маркса, 40 — у тагачасна-тамтэйшую рэдакцыю літаратурна-мастацкага часопіса «Маладосць» — заходзілі Пімен Панчанка і Янка Брыль, Генадзь Бураўкін і Васіль Зуёнак, Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін і Мікола Аўрамчык, Георгій Паплаўскі і Пятро Драчоў, кампазітар Лучанок і касманаўт Кавалёнак — хто з новымі творамі, хто ў госці, а хто на штодзённую працу.

Валянцін Ждановіч

Васіль Зуёнак і Уладзімір Кавалёнак

Ігар Лучанок і Генадзь Бураўкін

Янка Брыль і Мікола Аўрамчык

«Маладосць» у гэтым будынку займала чатыры пакоі. «У першым сядзелі галоўны з намеснікам, у другім — рэдактары аддзелаў паэзіі і прозы, у трэцім — адказны сакратар і аддзел культуры, у чацвёртым — самым шумным! — машыністка Ларыса Пятроўна Кунько з нязменнай цыгарэцінай у роце, аддзел публіцыстыкі, тэхрэд, карэктар і мастак, — успамінае Леанід Дайнека, адказны сакратар часопіса 1972—1988 гадоў. Між іншым, вось так пачнеш чытаць успаміны пра «Маладосць» — Дайнекі, Далідовіча, Бутэвіча, Камейшы ды іншых з тых, каму ёсць што ўспомніць вартае, — і пераканаешся яшчэ і ў тым, што і паміж часопісамі, беларускім і якім-небудзь французскім, калі яны абодва легендарныя, — розніца таксама ўмоўная. Ва шсякім разе, не большая, чым паміж белай мачанкай і соусам бешамель.

«Ага, ледзь не забыўся, — працягвае Дайнека, — у саменькім падвале меўся яшчэ пакойчык, дзе ў кампаніі апаратуры засядаў Валянцін Ждановіч — разумны хлопец і апантаны фатограф».

Зразумела, што ўсе «маладосцеўскія» зоркі — літаратуры і жывапісу, музыкі, тэатра і нават космасу — засталіся на здымках Валянціна Ждановіча. А яго працоўнае месца ў цокальным паверсе названага дома было акурат там, дзе цяпер знаходзіцца рэстаран «Кухмістр», у якім за рубель можна пакаштаваць страву пад назвай «Халяўкі» (гэта папросту накроены жытні хлеб з кружком салёнага гурочка і шматком сала «з прораззю» — несусветная смаката!), а за дваццаць — з’есці слуцкі кручонік (загорнутае ў блінец філе птушкі з грыбамі); можна, згаладаўшыся, добра наесціся «гарачай патэльняй» (бульба з сялянскай каўбаскай і грудзінка з зялёнай цыбулькай) або злёгку перакусіць румянай смажанкай «Таямніца старога войта» (начыненай ялавічынай, грыбамі і бульбай з морквай). Іншымі словамі кажучы, паспрабуй яшчэ вызначыць, дзе твая душа атрымае больш — у Le Grand Vefour на rue de Beaujolais, 17 у Парыжы ці ў «Кухмістры» на Маркса, 40 у Мінску: і тут і там прапануецца тое, што спалучае смак не толькі з эстэтыкай, але і з гісторыяй, ды толькі ў другога гісторыя наша.

З поўным тэкстам артыкула можна будзе азнаёміцца ТОЛЬКІ ў кастрычніцкім нумары “Маладосці”. Не прапусціце самы смачны матэрыял гэтай восені!

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто купляе каралеўскую птушку?

Хто купляе каралеўскую птушку?

Фазанавая ферма ў Гродзенскім раёне павялічвае кола спажыўцоў.

Грамадства

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Напярэдадні Дня маці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю «Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.