Вы тут

Кіно па-беларуску


Кіно па-беларуску

Сапраўды добра, калі існуюць праекты, якія павялічваюць колькасць і якасць беларускамоўнага кантэнту. Напрыклад, у кінематографе ёсць такі праект як “Кінанонг”, ён займаецца перакладам фільмаў на беларускую мову і ладзіць паказы ў кінатэатрах – “Беларускія ўікэнды”. Вось якраз на мінулых выхадных у сталічным кінатэатры “Масква” ішоў культавы фільм “Форэст Гамп”. Ён выйшаў ячшэ ў 1994 годзе, а цяпер вось яго пераклалі і на беларускую мову. Гэта прыцягнула ўвагу многіх кінаманаў і кінагледачоў Мінска – квіткі на сеансы былі амаль што параспрадавныя. Суполка “Кінанонга” ў сацыяльнай сетцы “Укантакце” паведамляе: на паказы прыйшло каля двух тысяч чалавек.

Фільм сапраўды варты таго, каб яго паглядзець: нездарма ён узяў шэсць прэмій “Оскар”. Так атрымалася, што я не глядзела яго раней і ўвогуле не ведала пра яго нічога, акрамя назвы і таго, што ён вельмі вядомы, таму ў мяне была магчымасць паглядзець і ацаніць з нуля. І таму я не хачу нічога пісаць пра сюжэт – каб не было спойлераў, калі некаму яшчэ не давялося яго ўбачыць.

Але скажу, што такіх “Беларускіх уікэндаў” будзе яшчэ шмат. Перакладаюць на нашу родную мову і старыя, вядомыя, культавыя фільмы, і зусім новыя, якія не выходзілі яшчэ нават у рускамоўным варыянце. Пераклад, дарэчы, даволі якасны, прынамсі, не выклікаў пытанняў. Праект сапраўды робіць карысную справу папулярызацыі беларускамоўнага кіно, а таму, безумоўна, варты ўвагі. І вельмі радасна, што гэтакія мерапрыемствы выклікаюць інтарэс у гледача.

Алена Марціновіч

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто купляе каралеўскую птушку?

Хто купляе каралеўскую птушку?

Фазанавая ферма ў Гродзенскім раёне павялічвае кола спажыўцоў.

Грамадства

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Напярэдадні Дня маці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю «Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.