24 Люты, субота

Вы тут

Вучань Радэна


Або Пешшу ў Парыж, каб стаць геніем.

Аказалася, у заснавальніка абстрактнай скульптуры Канстанціна Брынкуша шмат агульнага з нашым земляком Маркам Шагалам: абодва нарадзіліся ў правінцыі (адзін — у румынскай, другі — у беларускай), раслі ў небагатых сем'ях, вучыліся ў французскай сталіцы і сталі прадстаўнікамі парыжскай школы. Да 8 кастрычніка ў віцебскім Арт-цэнтры Марка Шагала можна наведаць выстаўку «Брынкуш і Шагал. Свабодныя быць сабой», арганізаваную Музеем Марка Шагала і Пасольствам Румыніі ў Беларусі пры дапамозе Цэнтра даследавання творчасці Канстанціна Брынкуша з румынскага горада Тыргу-Жыу.


Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Ру­мы­ніі ў Бе­ла­ру­сі Ві­я­рэл МА­ША­НУ пе­рад­ае кні­гу пра Кан­стан­ці­на Брын­ку­ша ды­рэк­та­ру Му­зея Мар­ка Ша­га­ла Іры­не ВО­РА­НА­ВАЙ.

Мысляр-эсэіст Бенжамен Фандан пра мастацтва Шагала і творчасць Брынкуша казаў, што «яны знаходзяцца па-за звычайнымі катэгорыямі логікі, па-за нашай пастаяннай схільнасці да спрашчэння. Іх цяжка ўціснуць у рамкі. Ім абодвум уласціва неадольнае пачуццё свабоды — свабоды быць неактуальнымі, заставацца па-за сваім часам».

На адкрыцці выстаўкі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Беларусі Віярэл Машану сказаў, што Брынкуш значыць для яго краіны столькі ж, колькі для нас — Шагал, і творчая спадчына скульптара з'яўляецца сапраўдным нацыянальным багаццем. «Мы вельмі ганарымся тым, што адзіны створаны Брынкушам мемарыяльны архітэктурны комплекс знаходзіцца ў румынскім горадзе Тыргу-Жыу, — сказаў пасол. — «Шлях герояў» прысвечаны дваццатай гадавіне сканчэння Першай сусветнай вайны, ён узведзены ў памяць аб загінулых героях...»

Сярод экспанатаў выстаўкі — якраз фотаздымкі, што адлюстроўваюць стварэнне аднаго з самых значных скульптурных помнікаў Брынкуша, у прыватнасці, яго частку — «Бясконцую калону», што з'яўляецца кандыдатам на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тут жа можна ўбачыць дакументальны фільм, які ў рэдкіх хранікальных кадрах паказвае самога скульптара за работай альбо сярод сяброў.

Дарэчы, Канстанцін Брынкуш, адзін з найяскравейшых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва ХХ стагоддзя, — вучань Агюста Радэна, па маштабе талента даследчыкі ставяць яго ў адзін шэраг з Мадыльяні, Пікаса і Сезанам, памятаючы, што ў свой час ён пешшу прыйшоў з Румыніі ў Парыж па азы майстэрства.

У адной зале арт-цэнтра прадстаўлены фотаздымкі «звяздоўца» Яўгена Пясецкага, на якіх можна ўбачыць выстаўку ў Музеі гісторыі горада Мінска: прыкладна год таму тут выстаўляліся сучасныя румынскія скульптары, што працягваюць традыцыі вялікага суайчынніка.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.